Шукалі ўлетку чароўную кветку

- 21:06ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

З мэтай развіцця ўяўленняў дзяцей пра народныя святы, фарміравання ўменняў разумець, выражаць эмацыянальны змест музыкі ў мастацкім вобразе, выхавання цікавасці да беларускіх народных традыцый і абрадавай культуры ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 1 Зэльвы было праведзена фальклорнае свята “Як шукалі ўлетку чароўную кветку”.

 

На працягу ўсяго свята дзеці разам з Купалiнкай весела выконвалі розныя заданні, каб знайсці кветку шчасця – папараць-кветку, пад якой закапаны скарб. З якой радасцю i запалам дзеці спявалі песні “Купалiнка”, “Рэчанька”, танцавалі, вадзілі карагоды, гулялі ў гульні “Ручаёк” і “Вяночак”, скакалі праз вогнішча. Кульмінацыяй свята стала знаходка чароўнай папараць-кветкі, якая валодае ў гэты дзень гаючай сілай, і незвычайным скарбам – цукеркамі. Дзеці жартавалі, радаваліся адно аднаму.

Сённяшняе свята атрымаласяся. Ты, Купалле, і наступным годам нас не забывай! І мы ўпэўненыя, што ў дзіцячых сэрцах абавязкова застануцца ўражанні і ўспаміны ад свята, а гэта яшчэ раз падкрэслівае неабходнасць правядзення абрадавых святаў для выхавання маральна-патрыятычных пачуццяў ў дзяцей.

Рамуальда КУРУТА,
музычны кіраўнік дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Зэльвы

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий