Назва аздараўленчага лагера “Усмешка” вучэбна-педагагічнага комплекса Асінаўшчызненскі яслі-сад – пачатковая школа невыпадковая. Усмешка жыве на тварах яго выхаванцаў, дзіцячы смех суправаджае кожны з дзён лагернай змены, будзь то дзень лета, дзень ветлівасці, дзень кнігі. Але асабліва напоўненым жартамі, смешнымі гісторыямі стаў дзень смеху.
Падчас жартоўнай віктарыны “Раз смяшынка, два смяшынка” выхаванцы паўдзельнічалі ў конкурсах рознай накіраванасці, праявіўшы свае творчыя і акцёрскія здольнасці. Рабяты імкнуліся знайсці адказы на цікавыя і пацешныя пытанні, у якіх хаваліся падказкі.
Займальна і заўзята прайшоў конкурс “Смейцеся на здароўе!”. Дзеці дзяліліся сваімі смешнымі гісторыямі з жыцця і смяяліся ад душы. А хвілінка здароўя “Смех – лепшыя лекі” распавяла пра карысць смеху для здароўя чалавека.
Весялосць і пазітыў, радасць і выдатны настрой – вось спадарожнікі гэтага дня. Нельга не пагадзіцца са сцвярджэннем, што жыццё без ўсмешкі – проста памылка! Давайце, нягледзячы ні на што, заставацца жыццярадаснымі і ўсмешлвымі, дарыць цяпло і радасць адно аднаму і з гэтым пазітыўным багажом дасягаць поспехаў у справах і пачынаннях.
Аксана ГЕНЕРАЛАВА,
дырэктар аздараўленчага лагера “Усмешка” Асінаўшчызненскага ясляў-сада – пачатковай школы Смаргонскага раёна