Вялікія магчымасці Цэнтра беларуска-кітайскай дружбы

- 17:17МИНЩИНА, Регионы

 

На Міншчыне пачаў работу Цэнтр беларуска-кітайскай дружбы, створаны з мэтай пашырэння міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Мінскай вобласці і правінцый Кітайскай Народнай Рэспублікі ў сферы адукацыі і культуры.

У Мінскай вобласці кітайскую мову вывучаюць 1332 навучэнцы. Навучанне праходзіць у фармаце факультатываў ці ўрокаў замежнай мовы. Класы адкрыты і паспяхова працуюць у 21 установе агульнай сярэдняй адукацыі Міншчыны. Асаблівых поспехаў у вывучэнні кітайскай мовы дабіліся ў Маладзечанскім, Барысаўскім, Валожынскім і Смалявіцкім раёнах.

Цэнтр беларуска-кітайскай дружбы размясціўся на базе Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Для наведвальнікаў тут прапануецца літаратура па гісторыі, культуры, мастацтве, эканоміцы, даведнікі і карты на кітайскай мове, вучэбна-метадычная літаратура, аўтарскія матэрыялы метадыстаў Мінскага абласнога ІРА. Таксама ў агульным доступе – аўдыёвізуальныя сродкі навучання, медыярэсурсы, праграмы перадач на кітайскай мове, камп’ютэрнае абсталяванне (ноўтбукі, планшэты).

                     

Такія магчымасці цэнтр набыў дзякуючы падтрымцы Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Інстытута Канфуцыя ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце і Інстытута Канфуцыя па навуцы і тэхніцы Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта.

Акрамя таго, у цэнтры сабраны фотаальбомы, у якіх адлюстраваны найбольш значныя моманты з гісторыі развіцця супрацоўніцтва ў сферы адукацыі паміж Мінскай вобласцю і правінцыямі Кітая, захаваныя падзеі з жыцця ўстаноў адукацыі Міншчыны, накіраваныя на папулярызацыю беларуска-кітайскай дружбы.

У рамках работы цэнтра запланаваны разнастайныя мерапрыемствы, адным з якіх з’яўляецца арганізацыя ўзаемадзеяння настаўнікаў кітайскай мовы праз супольнасць. Далучыцца да гэтай супольнасці могуць як настаўнікі кітайскай мовы, так і прадстаўнікі адміністрацыі ўстаноў адукацыі, у якіх плануецца вывучэнне кітайскай мовы. Супольнасць прадугледжвае абмен сучаснымі метадычнымі распрацоўкамі, новымі ідэямі, творчымі знаходкамі ў выкладанні.

Для арганізацыі работы з вучнямі ў летні перыяд Цэнтр прапануе інтэрактыўныя аўтарскія матэрыялы, створаныя метадыстамі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Інтэрактыўныя прэзентацыі дапамогуць навучыць каліграфіі, дадуць магчымасць засвоіць асноўныя тоны і фразы маўленчага этыкету.

Стварэнне Цэнтра беларуска-кітайскай дружбы стала чарговай прыступкай у развіцці беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі. Падрабязней даведацца пра цэнтр можна, паглядзеўшы прэзентацыйный відэаролік.

Наталля РАДЗЕВІЧ,
начальнік вучэбна-метадычнага аддзела
грамадска-гуманітарных дысцыплін
Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі

Фота Марыі АРЭХ

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий