Бяспечнае лета ў “Крынічцы”

- 7:07МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

У аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем “Крынiчка” сярэдняй школы № 41 Магілёва вядзецца пастаянная работа па фарміраванні навыкаў бяспечных паводзін дзяцей.

Штодзень праводзяцца хвілінкі бяспекі, а таксама пазнавальна-забаўляльныя мерапрыемствы, накіраваныя на ўдасканаленне жыццёва важных ведаў дзяцей.

Мерапрыемствы ў лагеры пабудаваны такім чынам, што выхаванцы з’яўляюцца не пасіўнымі слухачамі, а актыўнымі ўдзельнікамі. Вядома, што праз уцягванне ў дзеянне любая інфармацыя засвойваецца лягчэй і трывала застаецца ў памяці.

Найбольшую цікавасць у дзяцей выклікалі такія заняткі, як “Рэчка вабіць, але небяспеку тоіць”, “Маланка зіхаціць – навальніца палохае”, “Каб агонь быў толькі сябрам”, “Лес поўны казачных цудаў”.

У рамках рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню” інспектарам сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Т.Крыжэвіч было праведзена мерапрыемства з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю адказвалі на пытанні віктарыны, вырашалі сітуацыйныя задачы, мелі магчымасць прымерыць форму работнікаў МНС, прагледзелі навучальны мультфільм. Кожны вучань атрымаў яркія буклеты, размалёўкі, якія дапамагаюць фарміраванню вопыту бяспечных паводзін у паўсядзённым жыцці.

Любоў БАЗЫЛЕВА,
намеснік дырэктара лагера “Крынiчка” сярэдняй школы № 41 Магілёва

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий