Яблычны Спас прыйшоў да нас

- 17:35ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

Пра яблычны Спас і пра многае іншае даведаліся выхаванцы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Зэльвы падчас фальклорнага свята “Яблычны Спас”.

Яблычны Спас з’яўляецца адным з першых святаў ураджаю. Выхаванцы даведаліся, што акрамя яблычнага, ёсць яшчэ і арэхавы, і мядовы Спас!

На свяце Гаспадыня саду нагадала дзецям народныя мудрасці, успомніўшы з імі прыказкі і прымаўкі. Яна пачынала выраз, а дзеці заканчвалі:

                         Чарвівы яблык на галінцыда першага ветру.
                         Яблык ад яблынькі недалёка падае.
                         Чырвонаму яблыку чарвівасць не дакор.
                         Крывое дрэва – ды яблыкі салодкія.

Дзеці з задавальненнем чыталі і слухалі вершы пра садавіну. Гаспадыня прапанавала дзецям разам успомніць казкі ці мультфільмы, у якіх яны сустракалі яблыкі. Амаль усе дзеці ведаюць такія творы, як “Спячая прыгажуня”, “Іван-царэвіч і Шэры воўк”, “Гусі-лебедзі”. Успамінаючы сваіх любімых герояў, дзеці прыкметна ажывіліся, і святочная атмасфера ўзмацнілася.

Цікава і пазнавальна правяла Гаспадыня саду з дзецьмі віктарыну, звязаную з яблыкам, сакавітым, смачным і карысным фруктам.

Ні адно свята не абыходзіцца без конкурсаў, а тым больш “Яблычны Спас”. Сцэнарый уключаў конкурсы “Самы хуткі садоўнік”, “Перадай яблык”, “Складзі пазлы”. Пацешыла ўсіх спаборніцтва “Хто хутчэй з’есць яблык”.

Якое ж гулянне без песняў і скокаў? На свяце спявалі песні, вадзілі карагоды. Асабліва зачаравала ўсіх удзельнікаў і гледачоў Маша Мацвеева, якая выканала песню “Яблынька”.

Панаваў вясёлы настрой і цёплая атмасфера. Дарослыя віншавалі ўсіх і дзяліся сакавітымі яблычкамі.

Галоўныя задачы, якія мы ставілі напярэдадні свята – далучэнне дзяцей да маральных і духоўных каштоўнасцей народа, знаёмства з абрадамі і звычаямі, фарміраванне ў іх цікавасці да культурных традыцый нашых продкаў – выкананы. Акрамя таго, падчас свята педагогі імкнуліся данесці да малых цікавую і важную інфармацыю пра карысныя ўласцівасці яблыкаў, навучыць іх клапаціцца пра блізкіх людзей.

Таццяна КАРАВАЙЧЫК,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДЦРД № 1 Зэльвы

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий