Канікулы дзяніскавіцкіх школьнікаў

- 18:01БРЕСТЧИНА, Регионы

 

 

У аздараўленчым лагеры “Світанак”, які працаваў у Дзяніскавіцкім яслях-садзе – сярэдняй школе Ганцавіцкага раёна амаль усе летнія канікулы, для дзяўчынак і хлапчукоў была арганізавана праца ў розных кірунках.

У аснове мерапрыемстваў – экалагічнае і грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, здаровы лад жыцця і бяспечныя паводзіны. Асабліва цікавымі і пазнавальнымі для ўдзельнікаў лагера былі экскурсіі ў школьны народны гісторыка-краязнаўчы музей, на Курган Славы і на брацкую магілу.

У ліпеньскую змену хлопчыкі і дзяўчынкі наведвалі валанцёрскі атрад “Добрае сэрца”. Тут деці прынялі ўдзел у акцыях “Падзяліся цяплом душы”, “Ветэран жыве побач”, падчас якіх аказвалі дапамогу пажылым людзям, ветэранам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.

Атрад “Спартыўнае лета”, які працаваў на базе ўстановы ў жніўні, аб’яднаў рабят розных узростаў. Мэта ў іх была адна: актыўны адпачынак, развіццё фізічных якасцей, умацаванне і захаванне здароўя. Для членаў атрада былі арганізаваны і праведзены турніры па валейболе, футболе, розныя спаборніцтвы і эстафеты.

Увогуле, у кожнага атрымалася цікавае і карыснае лета, уражаннямі пра якое дзеці будуць дзяліцца з сябрамі і аднакласнікамі.

Ірына ЛАЎРЭНЦЬЕВА,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці
Дзяніскавіцкага ясляў-сада – сярэдняй школы Ганцавіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий