Навучальны год пачалі са свята

- 19:14ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

Дзень ведаў заўсёды застаецца самым хвалюючым, доўгачаканым і незабыўным святам. І гэты год у нашай установе не стаў выключэннем. Педагогі Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Навагрудскага раёна падрыхтавалі мерапрыемства для дзяцей, якое прайшло ў форме школьнага ўрока.

На свята рабят паклікаў школьны званок. Вясёлыя гульні, заданні, конкурсы дапамаглі стварыць святочную атмасферу. У госці да дзяцей прыйшла дзяўчынка Чамучка, а нашы выхаванцы на працягу ўсяго свята дапамагалі ёй выконваць заданні, падтрымлівалі апладысментамі, ахвотна гулялі і разам з ёй удзельнічалі ў конкурсах. Непадробную цікавасць у дзяцей выклікала праблемная сітуацыя “На дарозе”. Хлопчыкі і дзяўчынкі суперажывалі ляльцы Каці, якая пераходзіла дарогу ў неналежным месцы і стварыла аварыйную сітуацыю. У іх была магчымасць яшчэ раз з дапамогай дыдактычнай гульні “Сігналы святлафора” успомніць правілы дарожнага руху.

На вялікім перапынку дзеці пад вясёлую музыку паспаборнічалі ў трапнасці, збіваючы кеглі мячом. Ахвотна ўдзельнічалі ў разгадванні загадак на імправізаваным уроку рускай мовы.

А колькі было радасці, калі рабяты пабудавалі з геаметрычных фігур прыгожы і вялікі “Горад мары”! А якое шчасце адчулі педагогі, калі дзеці, гуляючы з Чамучкай, выклалі з вялікіх кубікаў слова “Школа” і яго прачыталі.

Кульмінацыйным момантам стала віншаванне дырэктара школы Алены Генадзьеўны Русецкай і ўручэнне падарункаў ад спонсараў.

Немагчыма апісаць тую атмасферу адзінства, падтрымкі і дабра, якая панавала сярод усіх удзельнікаў мерапрыемства. На мой погляд, дзень ведаў – гэта тое свята, якое адкрывае дзіўны свет штодзённых, карпатлівых пачынанняў для дзяцей і светлых надзей для іх бацькоў!

Ірына ДУДКЕВІЧ,
выхавальнік Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий