Вучні і настаўнікі сябруюць са спортам

- 16:36ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 Вучні і настаўнікі Вялікабераставіцкай сярэдняй школы імя С.В.Прытыцкага прынялі актыўны ўдзел у тыдні спорту і здароўя.

На адзіным дне інфармавання “Дасягненні спорту – гонар краіны” навучэнцы ўсіх класаў пазнаёміліся з выдатнымі алімпійцамі нашай краіны, дасягненнямі якіх ганарацца беларусы.

Пераможным стаў удзел каманды школы ў складзе Дзяніса Сцепанчука, Паўла Шацілоўскага, Мікіты Скопеца, Ганны Карпуць пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Жанны Міхайлаўны Раманчук у занальным этапе абласных спаборніцтваў па шашках. Аматары вольнай барацьбы пабывалі на экскурсіі ў Вялікабераставіцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе. Хлопцы пазнаёміліся з дасягненнямі бераставіцкіх барцоў, паглядзелі вучэбна-трэніравальны занятак.

Выкананню рэжыму дня, выпрацоўцы негатыўнага стаўлення да шкодных звычак спрыялі сустрэчы з медыцынскім работнікам школы па тэме “Тваё здароўе ў тваіх руках”, рэйды ў школьную сталовую, конкурс відэаролікаў і малюнкаў “Спорту – ТАК, шкодным звычкам– НЕ!”.

Весела і актыўна 12 верасня прайшоў агульнашкольны дзень здароўя і спорту. Навучэнцы 5–11-х класаў прынялі ўдзел у спаборніцтвах па міні-футболе, а малодшыя школьнікі спаборнічалі ў спрыце і шпаркасці ў спартландыі.

Надзея КРАСОЎСКАЯ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Вялікабераставіцкай сярэдняй школы імя С.В.Прытыцкага

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий