Культура бяспекі для малых

- 12:02ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У рамках рэспубліканскай акцыі “Адзіны дзень бяспекі” у яслях-садзе № 10 Навагрудка прайшоў тыдзень бяспекі. Асноўная яго задача – фарміраванне культуры бяспекі жыццядзейнасці ў выхаванцаў.

Для правядзення тыдня бяспекі быў распрацаваны план, па якім кожны дзень адкрываў для дзяцей новыя ўяўленні пра бяспечныя паводзіны.

З выхаванцамі старшых груп праведзена тэматычная віктарына “Знает каждый: безопасность – это важно”, на якой дзеці расказвалі пра небяспекі, якія могуць падпільноўваць іх на дарозе, калі не выконваць правілы дарожнага руху, разважалі пра тое, як пазбегнуць небяспечных сітуацый падчас адсутнасці дарослых на прагулцы.

Праз правядзенне дыдактычных гульняў “Вочысвятлафора”, “Як перайсці вуліцу” хлопчыкі і дзяўчынкі яшчэ раз замацавалі правілы паводзін на дарозе. Гуляючы ў гульню “Я ў ратавальнікі пайду”, дзеці пашырылі і замацавалі свае ўменні і веды пра працу службы выратавання, вучыліся знаходзіць самастойна выхад з цяжкай сітуацыі, дзейнічаць арганізавана.

З мэтай фарміравання ў супрацоўнікаў і выхаванцаў парадку дзеянняў ва ўмовах эвакуацыі пры ўзнікненні пажару, набыцця практычных навыкаў правільнай рэакцыі на пажарную сігналізацыю ва ўстанове дашкольнай адукацыі праведзена вучэбная эвакуацыя ў прысутнасці інспектара Навагрудскага РАНС А.І.Першукевіча.

На працягу тыдня выхавальнікі груп чыталі мастацкую літаратуру для замацавання ўяўленняў пра бяспечныя паводзіны, разам з дзецьмі аналізавалі ўчынкі літаратурных герояў, абгульвалі розныя сітуацыі.

У кутках для бацькоў былі размешчаны буклеты “Бяспечнае дзяцінства ў кожнай сямʼі”, “Якія небяспекі для дзіцяці тоіць у сабе дарога”.

Дзякуючы сумесным намаганням педагогаў ясляў-сада, бацькоў і прадстаўнікоў спецыяльных службаў тыдзень бяспекі прайшоў цікава і з карысцю.

Інеса САФАРЭВІЧ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 10 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий