2,5 тысячы крокаў за смеццем

- 19:29ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Менавіта столькі крокаў зрабіў у сярэднім кожны вучань Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна, прыняўшы ўдзел у раённай экалагічнай акцыі “Крок за смеццем”.

Незвычайнасць мерапрыемства была ў тым, што разам СА зборам смецця падлічваліся крокі, пройдзеныя падчас яго збору.

Удзел у акцыі прынялі навучэнцы 5–9 класаў нашай школы.

Юнакі і дзяўчаты прыбралі тэрыторыі каля дамоў, дзе пражываюць ветэраны педагагічнай працы, і накіраваліся ў лясны масіў, які раскінуўся паміж аграгарадком Пятревічы і вёскай Вялікая Ізва. Дзеці ачысцілі ад смецця два гектары лесу.

               

Варта сказаць, што дзякуючы праекту “Стварэнне патэнцыялу для поўнай утылізацыі цвёрдых бытавых адходаў для ўстойлівага развіцця чатырох раёнаў Гродзенскай вобласці” для ўдзельнікаў акцыі быў закуплены ўборачны інвентар. Падтрымалі нас таксама і работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якія далі згоду на вываз смецця.

У выніку акцыі было пройдзена больш за 2,5 тысячы крокаў. Гэта не так ужо і шмат для дыстанцыі, але шмат для чысціні і прыгажосці малой радзімы.

Аксана ЗАСАДЗІНСКАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Пятрэвіцкага дзіцячага сада–сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий