Улетку 2020 года ў яслях-садзе № 10 Навагрудка з дзецьмі малодшай группы рэалізоўваўся праект “Фарбы нашага лета”.
Дзеці пазнавалі свет, з’явы прыроды, якія адбываюцца летам, вучыліся назіраць за наваколлем, збіралі прыродны матэрыял для выкарыстання на творчых занятках.
У працэсе работы над праектам выхавальнікі правялі з дашкалятамі гутаркі “Летнія забавы”, “Вось і лета прыйшло”, “Сонца, паветра і вада”. Гэта спрыяла ўзбагачэнню ўяўленняў дзяцей пра асяроддзе, пашырала іх слоўнікавы запас, фарміравала ўменне звяртаць увагу на змены, якія адбываюцца ў прыродзе.
З дзецьмі чыталі вершы пра лета, пацешкі і казкі. На занятках па мастацка-эстэтычным развіцці мы з дзецьмі адлюстроўвалі ў малюнках і вырабах уласцівыя для лета з’явы прыроды: “Сонейка”, “Дожджык ідзе”. Захапляльным для малых было маляванне на асфальце хваляў і лужын. Вынікам усёй работы стала калектыўная праца па вырабе панно “Летнія кветкі на лузе”.
Мы будзем працягваць працу ў дадзеным кірунку, бо гэта дапамагае развіваць творчыя здольнасці дашкалят, даваць ім першыя веды пошукавай дзейнасці, і, канечне, развіваць зносіны і ўзаемадзеянне дзіцяці з дарослымі і аднагодкамі, выхоўваць культуру паводзін.
Алена ШЫРАЕВА,
выхавальнік ясляў-сада № 10 Навагрудка