У рамках правядзення Рэспубліканскай акцыі “Прышпіліце дзяцей!”, накіраванай на павышэнне ўзроўню дарожна-транспартнай бяспекі юных пасажыраў, у яслях-садзе № 12 Навагрудка праведзены адзіны дзень бяспекі.
У старшых групах выхаванцам расказалі пра бяспечныя паводзіны на дарозе ўгутарках: “Мы пешаходы”, “Чырвоны, жоўты, зялёны”, “Сеў у машыну – прышпіліся!”. Для дзяцей таксама быў арганізаваны прагляд мультфільма “Выконвай правілы дарожнага руху разам са Смяшарыкамі”.
Сумесна з бацькамі праводзіліся хвілінкі бяспекі, якія вельмі зацікавілі і дзяцей, і дарослых. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі неабходныя веды пра нормы паводзін на дарозе, у транспарце, даведаліся, як правільна паводзіць сябе ў той ці іншай сітуацыі.
Такія мерапрыемствы дапамагаюць дашкольнікам авалодаць элементарнымі навыкамі паводзін на вуліцы, у грамадскіх месцах, развіваюць у іх самастойнасць, уменне аналізаваць свае і чужыя паводзіны. Прыемна, што ў мерапрыемстве з задавальненнем прынялі ўдзел і бацькі, бо прыклад дарослых вельмі важны для дзяцей.
Для дарослых былі падрыхтаваныя буклеты, інфармацыйныя лісты, кніжкі і іншая наглядная інфармацыя па тэме.
Выхавальнікі старшых груп № 1 і 2 правялі онлайн-кансультацыі для бацькоў “Перавозка дзяцей у аўтамабілі”, “Бяспека дзяцей у нашых руках”, “Прышпіліце самае дарагое”.
У яслях-садзе ніколі не забываюцца пра прафілактыку дарожна-транспартнага траўматызму. Выхоўваючы дзяцей, мы звяртаемся за дапамогаю да іх бацькоў.
Наталля ЖУЛІНСКАЯ,
выхавальнік ясляў-сада № 12 Навагрудка