Актыўны – значыць адказны

- 8:07ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

“Актыўны грамадзянін: мае ўчынкі – мая адказнасць,” – на такую тэму разважалі, дыспутавалі старшакласнікі Канюхоўскага ясляў-сада – сярэдняй школы, удзельнікі праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна”.

Чацвёрты чацвер верасня сабраў вучняў на адзіны дзень інфармавання, а змагла запаліць “агеньчык”, зацікавіць іх намеснік дырэктара школы па вучэбна-выхаваўчай рабоце Наталля Мікалаеўна Шмароўская. Структуру мерапрыемства склалі тры ўзаемазвязаныя змястоўныя блокі.

У ходзе рэалізацыі першага – “Мы пазнаём” – вучаніцы 9-гакласа Дар’я Васільчанка і Дар’я Крэўчык нагадалі ўдзельнікам пра тое, што кожны грамадзянін нашай краіны мае правы і абавязкі. Усе, у тым ліку і непаўналетнія, павінны захоўваць законы дзяржавы, з павагай адносіцца да дарослых і сваіх бацькоў, паважаць правы і інтарэсы другіх грамадзян, традыцыі і культурныя каштоўнасці беларускага народа, атрымліваць веды і рыхтавацца да самастойнай працоўнай дзейнасці, беражліва адносіцца да акружаючага асяроддзя.

У другім блоку – “Мы разважаем”– вучні абмяркоўвалі атрыманую інфармацыю і прыйшлі да высновы, што актыўны – гэта, перш за ўсё, адказны, што заўсёды трэба ўмець чуць і разумець адно аднаго. Сталасцю думак, цікавымі меркаваннямі на гэтую тэму падзяліўся са сваімі сябрамі Ягор Болбат, вучань 10-га класа. Ён лічыць, што ў жыцці патрэбна захоўваць закон, маральныя нормы, прыслухоўвацца да свайго сумлення.

Мікіта Раманчук і Рэната Гуж разважалі пра небяспечнасць канфліктных сітуацый. І ў гэтых сітуацыях, лічаць дзесяцікласнікі, трэба мець, перш за ўсё, адказныя паводзіны.

Павага да законаў дзяржавы, правы і маральнасць, прававы статус – у ракурсе абмеркавання старшакласнікаў.

Трэці блок – “Мы дзейнічаем”. Н.М.Шмароўская падвяла вынікі сустрэчы, звярнула ўвагу ўдзельнікаў на актуальнасць тэмы, прапанавала распрацаваць міні-праект “Актыўны – значыць адказны. Прававая культура асобы”.

Закончылася гадзіна інфармавання атрыманнем старшакласнікамі падарункаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Кацярына Болбат, Арсеній Прымак і Віялета Дзямідзік прынялі шчырыя віншаванні з 14-годдзем, а таксама кнігі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

Валянціна КУЛІСЕВІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Канюхоўскага ясляў-сада – сярэдняй школы
Бераставіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий