Вучым адказнасці за ўчынкі

- 8:04МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

У Кадзінскай сярэдняй школе ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” прайшла сустрэча навучэнцаў 8–11 класаў з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталляй Тарасенка. Тэма сустрэчы: “Актыўны грамадзянін: мае ўчынкі – мая адказнасць”.

Мерапрыемства пачалося з паказу конкурсных прэзентацый “Каштоўнасці жыцця”, прадстаўленых старшакласнікамі.

Сацыяльны педагог В.М.Андрэйкова нагадала навучэнцам пра захаванне законаў дзяржавы – канстытуцыйны абавязак кожнага беларуса.

У цяперашні час узрастае цікавасць вучняў, педагогаў, бацькоў да навучання навыкам і ўменням урэгулявання спрэчак. Служба школьнай медыяцыі, пра работу якой распавяла педагог-псіхолаг Н.А.Юхімец, дапамагае ў вырашэнні канфліктных сітуацый з удзелам трэцяй незалежнай асобы – медыятара. Медыяцыя ў школе дапаможа стаць добразычлівым, слухаць і чуць суразмоўцу, абгрунтоўваць сваю пазіцыю, выказваць сваё меркаванне і быць адказным за прынятыя рашэнні.

Жыццё дадзена для добрых спраў. Не хочацца марнаваць яго на сваркі і крыўды. Шмат цікавых праектаў рэалізуецца ў Кадзінскай школе. А колькі яшчэ наперадзе!

Ала ГАЎРЫЛЕНКА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Кадзінскай сярэдняй школы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий