Ратавалі дрэвы разам

- 19:08МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

На працягу трох тыдняў выхаванцы 1 “Б” класа сярэдняй школы № 2 Магілёва сумесна са сваімі бацькамі прымалі ўдзел у акцыі “Выратуем дрэвы разам”.

Зусім нядаўна прайшло свята “Пасвячэнне ў вучні”, калі хлопчыкі і дзяўчынкі былі прынятыя ў шэрагі вучняў, паабяцалі добра вучыцца і стаць самым лепшым класам у школе. А каб гэта выканаць, трэба абавязкова стаць згуртаваным калектывам. І агульная справа, што аб’яднала ўсіх падчас акцыі “Выратуем дрэвы разам”, паклала пачатак нашаму згуртаванню.

Першакласнікі не проста збіралі макулатуру. Ім было растлумачана, што 100 кг сабранай макулатуры ратуюць ад вырубкі адно дрэва. Навучэнцы падзяліліся на каманды “Дэльфіны”, “Акулы” і “Піранні”. Кожны дзень мы запісвалі вагу макулатуры, якую прынесла ў школу пэўная каманда. Калі вага была большай за 100 кг, то каманда атрымлівала адну елачку. Разам з дзецьмі мы назіралі, як расце лес на пустым полі. Усяго за тэрмін акцыі было сабрана 1264 кг макулатуры, а значыць выратавана 12 дрэў.

 У канцы нашай акцыі навучэнцамі сумесна з бацькамі былі высаджаны тры туі і два клёны, саджанцы якіх даў Магілёўскі лясгас. Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі.

Акцыя скончылася, і мне як настаўніку, было радасна ад таго, што дзеці не лічылі дрэвы пад назвай сваёй каманды, яны лічылі ўсе дрэвы. А гэта значыць, што яны становяцца сапраўдным згуртаваным калектывам.

Алеся ЛАШКО,
к
ласны кіраўнік 1 “Б класа
сярэдняй школы № 2 Магілёва

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий