Падзяка ад дырэкцыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі

- 14:33ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

2 кастрычніка ў аграгарадку Крэва праходзіла ІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Крэўскія чытанні: гісторыя, археалогія, культурная спадчына Крэва”.

У канферэнцыі прымалі ўдзел беларускія і польскія навукоўцы, мясцовыя краязнаўцы. З даследчай працай “Ад сталіцы княства да цэнтра сельскага савета (Крэва ў розных тэрытарыяльна-адміністрацыйных утварэннях з ХІІІ па ХХІ стагоддзі)” выступіла навучэнка 11-га класа Крэўскага ясляў-сада – сярэдняй школы Вікторыя Капыш. Выступленне Вікторыі высока ацанілі вопытныя навукоўцы і пажадалі ўбачыць яе праз некалькі гадоў у сваіх радах.

Высокую ацэнку атрымала і дзейнасць Народнага краязнаўчага музея нашай ўстановы адукацыі.

Было вельмі прыемна атрымаць падзячныя лісты ад дырэкцыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі за актыўнасць Крэўскага ясляў-сада – сярэдняй школы ў справе захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны раёна.

Міхаіл МІХАЛЬКЕВІЧ,
настаўнік гісторыі
Крэўскага ясляў-сада – сярэдняй школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий