Тыдзень здароўя і спорту ў дзіцячым садку

- 10:11ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У яслях-садзе № 10 Навагрудка прайшоў тыдзень здароўя і спорту. На працягу тыдня для выхаванцаў праводзіліся мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне ў дзяцей звычкі да здаровага ладу жыцця, умення клапаціцца пра сваё здароўе.

Педагогі знаёмілі дзяцей з рознымі відамі спорту, спосабамі ўмацавання імунітэту. Малыя многа даведаліся пра свой арганізм, пра “памагатых здароўя”, аздараўленчыя мерапрыемствы, пра ўзаемасувязь здароўя і харчавання.

Ва ўсіх групах дзеці з задавальненнем праводзілі эксперыменты з мылам і вадой, удзельнічалі ў розных гульнях і эстафетах, гулялі ў сюжэтна-ролевыя гульні “Цэнтр здароўя”, “Мы спартсмены”, дыдактычныя гульні “Правілы гігіены”, “Хуткая дапамога”, дзе яшчэ раз замацавалі правілы асабістай гігіены, успомнілі як сачыць за чысцінёй свайго цела.

З мэтай фарміравання ўяўленняў прадогляд за скурай, удасканаленне культурна-гігіенічных навыкаў з дзецьмі старэйшых груп былі праведзены гутаркі “Дзе знайсці вітаміны”, “Правільнае харчаванне”, “Асабістая гігіена – якая яна?”.

Для бацькоў у групавых кутках размешчаны кансультацыі па рухальнай актыўнасці, правільным харчаванні, падрыхтаваны памяткі “Здароўе фарміруецца ў сям’і”, “Гартаванне дома”.

Для стварэння станоўчага эмацыянальнага настрою на працягу ўсяго тыдня праводзілася аздараўленчая гімнастыка, як для дзяцей, так і для дарослых.

Прылучаючы выхаванцаў да здаровага ладу жыцця, педагогі ўстановы ўзбройваюць дзяцей карыснымі ўменнямі і навыкамі, выхоўваюць волю для пераадолення цяжкасцей, закладваюць аснову для жыцця без шкодных звычак.

Інеса САФАРЭВІЧ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 10 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий