З Букваром – у краіну ведаў

- 10:19ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Традыцыйна адаптацыйны перыяд у першакласнікаў ясляў-сада – сярэдняй школы аграгарадка Луцкаўляны завяршаецца пасвячэннем ў школьнікі.

Гэта сімвалічнае і вельмі важнае свята як для наймалодшых вучняў, так і для іх бацькоў, бо кожны з іх зноўку адкрывае для сябе дзверы ў краіну новых ведаў і велізарных магчымасцей.

Наша свята адбылося ў фармаце падарожжа, дзе кожная новая станцыя адпавядала школьным урокам: на “Матэматычнай” дзеці рашалі вясёлыя задачкі, займалі месцы ў вагончыках паводле росту, узросту і іншых прыкмет. На “Музычнай” – танчылі і спявалі, а таксама вадзілі карагод сяброўства. “Фізкультурная” станцыя прадэманстравала, што ў школу прыйшлі будучыя чэмпіёны. А яшчэ была станцыя “Гульнёвая”, на якой першакласнікі пазнаёміліся з беларускімі народнымі гульнямі, вучыліся правілам узаемадапамогі. На “Краязнаўчай” дзеці не толькі ўспомнілі пра жывёльны і раслінны свет Беларусі, але пашырылі свае веды пра малую радзіму – аграгарадок Луцкаўляны, а таксама пра наш прыгожы абласны цэнтр – старажытны горад Гродна.

Безумоўна, кожнае дзіця ў гэты дзень чакае сустрэчы з самай галоўнай кнігай першакласніка – “Букваром”. На станцыі “Букварнай” дзеці аж дрыжэлі ад нецярплівасці і адчування цуда. У вось – ён, Яго Вялікасць Буквар! Гэты доўгачаканы госць прынёс з сабой столькі незвычайнага. Гэта і цікавыя заданні, і вясёлыя слоўнікавыя гульні, і мяшочак з сюрпрызамі, у якім сярод мноства школьных прылад былі і сапраўдныя пасведчанні першакласнікаў, а таксама – “Буквары”. Усе вучні з гонарам і вялікай адказнасцю прысягнулі на вернасць школьным традыцыям, паабяцалідобра вучыцца, быць стараннымі і выхаванымі. Цяпер яны з гонарам могуць насіць званне першакласніка.

Вучнёўская сям’я нашай школы папоўнілася годнай зменай, якая працягне яе традыцыі, а бацькі нашых маленькіх вучняў заўсёды пададуць руку дапамогі сваім дзецям і настаўнікам.

Ганна АНТУШЭВІЧ,
настаўнік пачатковых класаў
ясляў-сада – сярэдняй школы
аграгарадка Луцкаўляны Гродзенскага раёна

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий