Першакласнае свята

- 19:37ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Прайшоў першы месяц вучобы ў школе. Магчыма, не ўсе вучні гэта заўважылі, але толькі не першакласнікі. Яны вывучылі ўводзіны ў школьнае жыццё і ўжо гатовыя стаць сапраўднымі навучэнцамі школы.

Першае школьнае свята для самых малодшых вучняў сярэдняй школы № 5 Навагрудка запомніцца надоўга. Разам са Знайкам, Нязнайкам і Букваром хлопчыкі і дзяўчынкі даказвалі, што ўжо гатовыя стаць першакласнікамі і вучыцца ў школе.

Маленькія навучэнцы вырашалі складаныя загадкі Нязнайкі, удзельнічалі ў конкурсах “Дапоўні слоўцам” і “Збірайцеся ў школу”, чыталі вершы і танцавалі.

Напрыканцы мерапрыемства дзеці прамовілі сваю першую клятву – клятву першакласніка, а таксама атрымалі маленькія падарункі, якія ў далейшым ім абавязкова спатрэбяцца.

Юлія ГАЙДУК,
педагог-арганізатар
сярэдняй школы № 5 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий