Заўсёды быць першым

- 17:13ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У Смаргонскім цэнтры творчасці прайшоў раённы конкурс на лепшы піянерскі атрад “Заўсёды быць першым”, прысвечаны 30-годдзю Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.

У конкурсе прынялі ўдзел каманды з васьмі піянерскіх дружын. Школьнікі творча прадставілі свае атрады, адказалі на пытанні медыяазбукі “Пра піянераў і не толькі” і згулялі ў “Адгадай мелодыю”, а таксама прадставілі на суд журы відэаролікі пра добрыя справы і сацыяльныя праекты піянерскіх атрадаў. У зале панавала атмасфера прыязнасці, творчасці і ўзаемнай падтрымкі.

Па выніках конкурсу два трэціх месцы дасталіся  камандам “Зорныя дзеці”сярэдняй школы № 5 Смаргоні і “Іскра”сярэдняй школы№ 1 Смаргоні. Другое месца заняла каманда “Добрае сэрца” Вішнеўскага ясляў-сада – сярэдняй школы. Пераможцам конкурсу стала каманда “Патрыёты” гімназіі Смаргоні.

Смаргонскі раённы савет ГА “БРПА” віншуе пераможцаў і прызёраў!

Анжэла АСКІРКА,
метадыст аддзела дзіцячых арганізацый і аб’яднанняў
Смаргонскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий