Загадчык ясляў-сада № 6 Смаргоні Наталля Курак выйшла пераможцай у адной з намінацый V Міжнароднага конкурсу прафесійнага майстэрства спецыялістаў дашкольных адукацыйных арганізацый краін СНД “Майстэрства без межаў”.
У конкурсе прынялі ўдзел 90 спецыялістаў дашкольнай адукацыі краін СНД. Адной з удзельніц педагагічнага спаборніцтва была загадчык ясляў-сада № 6 Смаргоні Наталля Францаўна Курак.
Яна на высокім узроўні прайшла ўсе этапы, а таксама прыняла ўдзел у дадатковых мерапрыемствах конкурсу: майстар-класах “Майстэрня майстроў”, у конкурсе індывідуальных і калектыўных творчых работ выхаванцаў дашкольных адукацыйных арганізацый краін СНД “Мой горад-герой”, прысвечаным 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Па выніках конкурсу, паказаўшы найлепшы вынік, Наталля Францаўна атрымала перамогу ў намінацыі “Лепшы загадчык”.
Прыемна, што перадавы вопыт загадчыка ясляў-сада № 6 Смаргоні адзначаны за межамі Беларусі.
Віншуем пераможцу і жадаем далейшых прафесійных поспехаў!
Кацярына СЯРГЕЕВА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 6 Смаргоні