Метадычная распрацоўка сюжэтна-гульнявога комплексу “Немаўклiвыя паштоўкi”

- 0:50Дошкольное образование. Сценарии, Методичка

 

 

Юлія ШЫШЫГІНА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ДУА “Яслі-сад № 112 г. Гомеля”

 

 

 

 

Задачы:

     – замацаваць i актывiзаваць у слоўнiку дзяцей назвы прадметаў школьных прылад, беларускага адзення;

     – фармiраваць уменні ўзнаўляць словы з нагляднай падказкай, разумець беларускую мову;

     – пашыраць веды выхаванцаў пра асаблiвасці беларускага адзення, працу стылiста;

     – выхоўваць цiкавасць да беларускай мовы, жаданне размаўляць па-беларуску.

Папярэдняя праца: экскурсія на пошту; гутарка пра паштоўкі; разгляданне малюнкаў беларускага адзення, прагляд відэафільму “Праца стыліста” і інш.

Матэрыял i абсталяванне: паштоўкi (21×14,5 см) i маркi (5×3 см) з выявамi школьных прылад (фарбы, аловак, сшытак, пэндзлiк, нажнiцы, сцiрка=гумка, асадка=ручка, падручнiк) i беларускага адзення (кашуля, камізэлька, штаны, спадніца, фартух, гарсэт, пояс, кажух), паштовая скрыня, фiшкi з выявамi беларускага арнаменту, лялькi-беларусы: хлопчык Іванка i дзяўчынка Аленка, медалi “Знаўца роднай мовы”, запрашэнне ў студыю дзіцячай моды “Беларускія зорачкі”, альбом “Беларускі стыль”, калекцыя аксэсуараў і адзення.

 

Ход сюжэтна-гульнявога комплексу

 І этап

Вядучы звяртае ўвагу дзяцей на відэапаведамленне, у якім дзяўчынка-беларуска Аленка і хлопчык-беларус Іванка звяртаюцца да дзяцей за дапамогай – выбраць ім патрэбныя школьныя прылады для першага класа.

Вядучы прапануе ўдзельнікам гульні разглядзець паштоўкi з выявамi школьных прылад.

     Удзельнікі разглядаюць паштоўкі.

Вядучы: Як усе гэтыя рэчы можна назваць адным выразам? (школьныя прылады).

Вядучы: Давайце дапаможам Іванку і Аленцы і адправiм ім паштоўкi праз паштовую скрыню. Але ж паштоўку можна адправiць у паштовую скрыню толькi разам з маркай. Каб зарабiць марку, вам трэба назваць прадмет, намаляваны на паштоўцы, на беларускай мове. Потым уставiць марку ў акенца на паштоўцы i адправiць у паштовую скрыню.

     Дзеці выконваюць заданне.

За кожную адпраўленую паштоўку ўдзельнікі гульні атрымлiваюць фiшку з выявамi беларускага арнаменту.

Па выніках першага этапу падлічваецца колькасць набраных удзельнікамі фiшак з выявамi беларускага арнаменту. Пераможцу выдаецца медаль “Знаўца роднай мовы”.

ІІ этап

Вядучы звяртае ўвагу дзяцей на новае відэапаведамленне, у якім Аленка і Іванка атрымалі паштоўкі і выказваюць падзяку за дапамогу. Яны запрашаюць дзяцей наведаць студыю дзіцячай моды “Беларускія зорачкі” і пазнаёміцца з працай стыліста беларускага адзення. Але каб атрымаць запрашэнне ў студыю, неабходна адправіць паштоўкі з выявамі беларускага адзення стылісту.

Вядучы прапануе дзецям разглядзець паштоўкi з выявамi беларускага адзення.

     Удзельнікі разглядаюць паштоўкі.

Вядучы: Як усе гэтыя рэчы можна назваць адным словам? (адзенне).

Вядучы: Дзеці, ці памятаеце вы, як трэба адпраўляць паштоўкі?

Дзеці: Паштоўкі можна адправiць у паштовую скрыню толькi разам з маркай. А каб зарабiць марку, трэба назваць прадмет, намаляваны на паштоўцы, на беларускай мове, потым уставiць марку ў акенца на паштоўцы i адправiць у паштовую скрыню.

     Дзеці называюць беларускае адзенне і адпраўляюць паштоўкі.

           
   

     За адпраўленыя паштоўкі ўдзельнікі гульні атрымлiваюць запрашэнне ў студыю дзіцячай моды “Беларускія зорачкі”.

Дзеці разам з вядучым адпраўляюцца “ў студыю”, дзе іх сустракае стыліст беларускага адзення.

Стыліст беларускага адзення: Вітаю вас, мае маленькія сябры. Мне вельмі прыемна было атрымаць ад вас паштоўкі. Зараз я вам прапаную альбомы з модным дзіцячым беларускім адзеннем. Кожны з вас можа выбраць тую мадэль адзення, якая вам найбольш спадабаецца, а я дапамагу стварыць прыгожы вобраз.

     Дзеці разглядаюць альбомы і выбіраюць для сябе патрэбны вобраз.

     Стыліст дапамагае падабраць адзенне, звяртае ўвагу дзяцей на асаблівасці беларускага геаметрычнага арнаменту і колеру на адзенні.

     Дзеці апранаюцца ў адзенне, якое ім прапанаваў стыліст беларускага адзення.

Стыліст беларускага адзення: Вам спадабаліся новыя вобразы? (адказы дзяцей).

Стыліст беларускага адзення: А зараз я запрашаю вас стаць удзельнікамі дэфіле “Маленькія зорачкі Беларусі”.

     Дзеці дэманструюць свае новыя вобразы.

              

Па заканчэнні дэфіле дзеці атрымліваюць падарунак ад стыліста – альбом з фотаздымкамі іх новых вобразаў.

 

План правядзення тыдня мовы ва ўстанове дашкольнай адукацыі

 

 

ЛIТАРАТУРА 

1 Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. – Мінск : Нац. ін­т адукацыі, 2019. – 480 с.

2 Дубініна, Д.М.Выхаванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту цікавасці да беларускай мастацкай літаратуры і фальклору: дапаможнік для педагогаў устаноў дашк. адукацыі / Д.М.Дубініна. – Мінск : Новое знание, 2016. – 208 с. 

3 Дубініна, Д. М. Родная прырода ў вуснай народнай творчасці : дапаможнік для педагогаў устаноў дашк. адукацыі / Д. М.Дубініна,
А. А.Страха, Д. У.Дубінін. – Мазыр : Белы Вецер, 2014–2016. – 133, [3] с.

4 Залатая скарбонка. Хрэстаматыя для дашкольнiкаў: дапаможнiк для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыi з бел.і рус. мовамi навучання. – Мінск: Аверсэв, 2018. – 413с.:іл.

5 Старжынская, Н.С. Народная цацка – люстэрка культуры (ад 3 да 7 гадоў) : дапаможнік для педагогаў устаноў дашк. адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання: з электрон. дад. / Н. С.Старжынская,
Д. М.Дубініна. – Мінск : Вышэйшая школа, 2014. – 87 с. + 1 электрон. апт. дыск.

6 Старжынская, Н.С. Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў ад 4 да 7 гадоў: вучэб.-метад. дапам. для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі з рус. мовай навучання / Н.С.Старжынская, Д.М.Дубініна. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2016. – 184 с.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий