Тыдзень сям’і прайшоў у старэйшай групе № 1 ясляў-сада № 12 Навагрудка.
Выхавальнікі стварылі неабходнае развіццёвае асяроддзе, падабралі матэрыялы для гульнёвай і тэатралізаванай дзейнасці, дыдактычныя гульні, мастацкую літаратуру па тэме “Сям’я”.
На занятку “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” выхаванцы фарміравалі правільнае ўяўленне пра сям’ю як пра людзей, якія жывуць разам, любяць адно аднаго, клапоцяцца адно пра аднаго, расказвалі пра ролю маці, бацькі, дзядулі, бабулі, сястры, брата, развівалі звязную мову. Вучыліся разумець ролю дарослых і дзяцей у сям’і, адчуваць радасць і гонар за тое, што ёсць сям’я.
А на занятках “Дзіця і грамадства”, “Адкуль твой род” рабяты звялікай цікавасцю расказвалі пра членаў сваёй сям’і, некаторыя з гонарам – пра сваіх прабабуль, а затым складалі дрэва свайго роду.
Былі праведзены гутаркі “Мая сям’я”, “Як я дапамагаю дома”, “Сямейны адпачынак у выхадныя дні”, “Чым і як парадаваць блізкіх людзей”.
З вялікім інтарэсам дзеці гулялі ў розныя моўныя гульні “Назаві ласкава”, “Мая мама самая-самая…”, “Каму што патрэбна для работы?”. Спадабалася ім пальчыкавая гульня “Дружная сямейка”, калі кожны пальчык ператварыўся ў бабулю, дзядулю, маму, тату і сябе, а потым можна было ўсіх намаляваць.З цікавасцю выхаванцы будавалі “Дом”, а затым з вялікім захапленнем гулялі ў сюжэтна-ролевыя гульні “Сям’я”, “Дзіцячы сад”, “У гасцях у бабулі”, у якіх дзеці замацавалі веды пра дамашні адрас, месцы працы бацькоў, дабразычлівыя адносіны да дзяцей і дарослых.
Работа ў групе вядзецца ў цесным супрацоўніцтве з сем’ямі выхаванцаў. Для бацькоў была праведзена анлайн-кансультацыя “Роля сям’і ў выхаванні патрыятычных пачуццяў”. Бацькі прынялі актыўны ўдзел у фотавыставе “Мая дружная сям’я”.
Наталля ЖУЛІНСКАЯ,
выхавальнік
ясляў-сада № 12 Навагрудка