У яслях-садзе № 15 Смаргоні прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню энергазберажэння.
Так, з выхаванцамі сярэдніх і старэйшых груп былі праведзены гутаркі “Чаму трэба берагчы святло, цяпло і ваду”,“Як беражліва ставіцца да электрычнасці”, “Урокі Берагошы”, “Простыя правілы эканомных і беражлівых”, “Прыгоды лямпачкі”. Падчас гутарак дзеці даведаліся, як можна эканоміць энергарэсурсы дома і ў дзіцячым садзе, якую ролю адыгрывае эканомія энергіі ў захаванні экалогіі Зямлі. Удзельнічаючы ў сюжэтна-ролевых і дыдактычны хгульнях “Наш дом”, “Памочнікі чалавека”, “Бытавая тэхніка ў доме”, выхаванцы яшчэ раз замацавалі правілы абыходжання з электрапрыборамі.
З выхаванцамі старэйшай групы № 5 была праведзена квест-гульня “Яго Вялікасць Электрычнасць і прынц Ток”, а выхаванцы старэйшай групы № 4 даведаліся шмат цікавага на занятку “У гасцях у беражлівай Кропелькі”.
Дзеці другіх малодшых групп таксама не засталіся ў баку. Для дзяўчынак і хлопчыкаў быў паказаны міні-спектакль “Азбука Берагошы”.
Усе выхаванцы ясляў-сада сумесна з бацькамі прынялі актыўны ўдзел у выставе малюнкаў пад дэвізам “Беражы цяпло і святло – Зямля нам будзе ўдзячная!”. У сваіх малюнках яны адлюстравалі, якім чынам можна і трэба эканомна спажываць розныя энергарэсурсы як у садку, так і дома.
На працягу ўсіх мерапрыемстаў дзеці даведваліся, як кожны з іх сам можа зберагчы энергію і захаваць прыроду. Мы верым у тое, што атрыманыя дзецьмі веды будуць выкарыстоўвацца імі ў паўсядзённым жыцці.
Алена ТРАСКОЎСКАЯ,
музычны кіраўнік
ясляў-сада № 15 Смаргоні