Жыццё валанцёраў заўсёды насычана добрымі справамі. У валанцёрскага атрада “Па закліку сэрца”, які працуе ў Вераб’евіцкім дзіцячым садзе – базавай школе Навагрудскага раёна, спіс такіх спраў вялікі.
Добрай традыцыяй для школьнікаў-валанцёраў сталі працоўныя валанцёрскія акцыі па добраўпарадкаванні помнікаў воінам-землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Не забытыя нашымі навучэнцамі і помнікі на месцы расстрэлу вязняў яўрэйскага гета. Адно з такіх захаванняў – помнік ахвярам Халакосту, вязням працоўнага лагера “Малыя Вераб’евічы” – знаходзіццаў баку ад шашы Любча – Навагрудак. Члены школьнага валанцёрскага атрада “Па закліку сэрца” праводзяць сістэматычную работу па падтрыманні парадку на тэрыторыі вакол помніка.
Нядаўна, узброіўшыся мётламі і граблямі, вучні ў чарговы раз адправіліся на гэтае месца, каб навесці там парадак перад надыходам зімы.
Наталля СКВАРАДА,
настаўнік пачатковых класаў
Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы
Навагрудскага раёна