Экалагічнае выхаванне на асабістым прыкладзе

- 8:06ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У Любчанскім дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці Навагрудскага раёна вялікая ўвага надаецца экалагічнаму выхаванню і адукацыі дашкольнікаў. На базе дашкольнай установы актыўна дзейнічаюць і развіваюцца праекты экалагічнага кірунку, праходзяць тэматычныя акцыі.

На мінулым тыдні ў дашкольнай установе прайшла акцыя “Пасадзі дрэва”, прымеркаваная да Году малой радзімы. Мы ставілі мэтай папоўніць наш край зялёнымі насаджэннямі, што садзейнічае захаванню прыроды, і, канечне, павышэнне экалагічнай культуры нашых выхаванцаў, тым больш што асабісты прыклад дарослых – лепшы прыклад.

Ініцыятарам акцыі выступіла загадчык Любчанскага ДЦРД Марына Уладзіміраўна Радзько. Яе ініцыятыву падтрымалі як педагогі, так і тэхнічны персанал нашага цэнтра. Пры іх актыўнай падтрымцы адбылося вельмі патрэбнае і карыснае мерапрыемства.

Кіраўніцтва дашкольнай установы спадзяецца, што сумесная праца па экалагічным выхаванні дзяцей і моладзі і далей будзе такой жа плённай. Такія мерапрыемствы дапамагаюць з’яднаць калектыў і паказаць добры прыклад падрастаючаму пакаленню.

Марына ГРЫНЬ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
Любчанскага ДЦРД Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий