Дзеля духоўна-маральнага выхавання

- 16:54БРЕСТЧИНА, Регионы

 

Гасцямі раённага рэсурснага цэнтра па духоўна-маральным выхаваннi, які дзейнічае ў Дараўскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Ляхавіцкага раёна, сталі выхаванцы дзіцячых дамоў сямейнага тыпу Баранавіч.

Педагогі азнаёмілі хлопчыкаў і дзяўчынак з гісторыяй рэсурснага цэнтра, яго матэрыяльна-тэхнічнай базай, відамі дзейнасці.

Дзеці з задавальненнем адправіліся ў завочнае падарожжа па Жыровіцкім манастыры: успомнілі яго гісторыю, даведаліся, што галоўная святыня манастыра – жыровіцкая ікона Божай маці – адна з самых паважаных беларускіх святынь і самы маленькі з багародзічных абразоў у свеце. Пасля падарожжа школьнікі адказалі на пытанні віктарыны.

Затым госці прынялі ўдзел у квест-гульні “Жаночы вобраз у праваслаўі”. З вялікай цікавасцю дарослыя і дзеці складалі і расказвалі гісторыi праваслаўных свят па прапанаваных малюнках, разгадвалі тэматычныя крыжаванкі і рэбусы, чыталі народныя прыказкі, суадносілі гербы беларускіх гарадоў з іх назвамі, замацоўвалі веды пра першыя манастыры ў Беларусі. Падчас сустрэчы ўспомнілі жанчын, праслаўленых як святыя Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Сустрэча нікога не пакінула абыякавым, а значыць, наш цэнтр дапамог нашым гасцям зрабіцьновы крок у духоўным развіцці.

Святлана БІРУКОВА,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай дзейнасці
Дараўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Ляхавіцкага раёна,
кіраўнік рэсурснага цэнтра  

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий