Дзень прававой дапамогі  ў Любчанскай школе

- 17:01ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

“Дзень прававой дапамогі” – менавіта пад такой назвай прайшоў дзень 20 лістапада ў Любчанскай сярэдняй школе.

Дзеці – гэта будучыня кожнай дзяржавы. І ад таго, як дзяржава клапоціцца пра сваё падрастаючае пакаленне, залежыць заўтрашні дзень грамадства.

Кожны чалавек, вялікі ці маленькі, з’яўляецца самадастатковай асобай з уласнымі меркаваннямі, жаданнямі і думкамі. Жывучы ў грамадстве, ён мае пэўныя правы і абавязкі, пра якія неабходна ведаць.

Для вучняў 4-га класса нашай школы быў праведзены інтэлектуальны марафон “Мае правы і мае абавязкі”. Яны здзейснілі займальнае падарожжа ў свет прававых ведаў, дзе з захапленнем прымалі ўдзел у сітуатыўных гульнях “Турнір знаўцаў права”, “Азбука права”, “Дабро і зло”.

У працэсе гульні дзеці вучыліся бачыць наступствы тых ці іншых учынкаў, самастойна прымалі рашэнні ў складаных жыццёвых сітуацыях. На аснове казак і аўтарскіх твораў пачаткоўцы вучыліся прымяняць прававыя веды не толькі ў жыццёвых сітуацыях, у якія трапляюць яны самі і іх знаёмыя, але і на прыкладах казачных і літаратурных герояў, чые правы былі парушаныя.

Цяпер нашы навучэнцы будуць ведаць, калі можна і трэба звяртацца за дапамогай дзяржавы і якімі законамі кіравацца.

Людміла РАЗУМАВА,
бібліятэкар Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий