У Вераб’евіцкім дзіцячым садзе – базавай школе прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню адмовы ад курэння.
У старшых класах быў арганізаваны прагляд прэзентацыі “Чым замяніць курэнне”, аўтары якой заклікаюць маладое пакаленне займацца спортам, творчасцю, хобі, бываць часцей на прыродзе, слухаць музыку, дапамагаць іншым людзям.
Удзельнікі антынаркатычнага атрада “Моладзь ХХІ стагоддзя” размясцілі на стэндзе агітацыйныя лістоўкі супраць курэння і правялі прафілактычную акцыю “Мяняю сакавіты апельсін на пачак смерці – нікацін”.
Вучні малодшых класаў праглядзелі мультфільм “Тайна едкага дыму” і даведаліся, якую шкоду наносіць арганізму курэнне. Пасля прагляду дзеці выканалі заданне “Размалюй курыльшчыка”.
Колькі б вам не было гадоў – 8, 35, 70 – не пачынайце курыць! Дапамажыце родным і сваім сябрам адмовіцца ад курэння, займайцеся спортам! Менавіта такім быў заклік вераб’евіцкіх вучняў.
Наталля СКВАРАДА,
настаўнік пачатковых класаў
Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы
Навагрудскага раёна