Валанцёрскі атрад сярэдняй школы № 3 Ашмян “Планета сяброў” прыняў удзел у акцыі “Восеньскі кошык”.
Валанцёры нашай школы працуюць у самых розных сферах: дапамагаюць людзям з абмежаванымі магчымасцямі, займаюцца добраўпарадкаваннем і ўборкай тэрыторый, аказваюць дапамогу ў арганізацыі і правядзенні гарадскіх мерапрыемстваў, займаюцца прафілактыкай здаровага ладу жыцця.
Школьнікі пастаянна жывуць у атмасферы добрых спраў, тым самым яшчэ больш выхоўваюць у сабе якасці спагадлівасці і працавітасці. Галоўны прынцып нашых валанцёраў: “Хочаш адчуць сябе чалавекам – дапамажы іншаму”. Можна з упэўненасцю сказаць, што ўдзельнікі валанцёрскага атрада “Планета сяброў” займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю, яны мэтанакіраваныя, бескарыслівыя і ўпарта жадаюць зрабіць свет крыху лепшым.
20 лістапада вучні 10-га класа прынялі ўдзел у акцыі “Восеньскі кошык”, арганізатарам якой выступіла Гродзенская абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Мэтай акцыі было не толькі прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых людзей, але і дапамога ў нарыхтоўцы гародніны на зіму. Валанцёры атрада “Планета сяброў” наведалі дом сумеснага самастойнага пражывання для грамадзян пажылога ўзросту і падарылі два кошыкі і цэлую скрынку гародніны.
Мы будзем рабіць усё магчымае, каб наш атрад яшчэ доўга прыносіў карысць людзям, якія маюць патрэбу ў дапамозе.
Святлана БАБРАЎНІЦКАЯ,
класны кіраўнік 10-га класа
сярэдняй школы № 3 Ашмян