Школьнікам пра інфармацыйную бяспеку

- 19:58ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Інтэрнэт трывала ўвайшоў у жыццё сучасных падлеткаў. Але разам з ім прыйшлі і пэўныя пагрозы. Падчас адзінага дня інфармавання ў рамках рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” у Пархімаўскім яслях-садзе – базавай школе ішла гаворка пра тое, як супрацьстаяць гэтым выклікам.

Для ўдзелу ў адзіным дні інфармавання “ШАГ” у якасці госця быў запрошаны старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Бераставіцкага РАУС Яўген Бойскі.

Старшакласнікі разглядзелі два інфармацыйныя блокі: “Мы ў сучасным свеце інфармацыі”, “Інфармацыйная бяспека непаўналетніх у Рэспубліцы Беларусь: прававыя і сацыяльныя аспекты”.

Навучэнцы з цікавасцю абмяркоўвалі ролю інтэрнэта і традыцыйных СМІ ў інфармацыйнай прасторы і сацыяльных працэсах. Усе прысутныя прыйшлі да высновы, што мас-медыя аказваюць вялікі ўплыў на культуру асобы і грамадства.

У рамках другога інфармацыйнага блока Яўген Валер’евіч расказаў пра нарматыўна-прававыя актыў сферы інфармацыйнай бяспекі непаўналетніх у Рэспубліцы Беларусь.

У рамках рэалізацыі блока “Мы дзейнічаем” нашы старшакласнікі прынялі рашэнне аформіць старонку “Медыябяспека” на школьным сайце.

Камп’ютар і інтэрнэт – гэта не толькі сацыяльныя сеткі і гульні, а яшчэ вялізныя магчымасці для самаадукацыі і самаразвіцця. Аднак бяспека ў інтэрнэце патрабуе пастаяннай увагі, паколькі тэхналогіі бесперапынна ўдасканальваюцца і трэба быць гатовым да новых пагроз.

Аксана АЎДЗІТОЎСКАЯ,
дырэктар Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы
Бераставіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий