З 28 верасня ў Гродне стартаваў сацыяльна-экалагічны дабрачынны праект “Новае жыццё ў абмен на закруткі”. Вельмі хутка да гэтай акцыі пачалі далучацца як буйныя прадпрыемствы нашага горада, так і невялікія арганізацыі. Наш яслі-сад № 73 Гродна таксама не мог застацца ўбаку.
У холе сада адразу размясцілі спецыяльны кантэйнер, куды і адпраўляецца прынесены пластыкавы матэрыял. Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і зборы пластыкавых закрутак прымаюць і бацькі, і выхаванцы, і, вядома ж, работнікі нашай установы адукацыі. Закруткі прыносяць з-пад пластыкавых бутэлек для вады, малочных прадуктаў, дзіцячага харчавання, бытавой хіміі і парфумерыі. Дзеці з цікавасцю кожны дзень сочаць за напаўненнем кантэйнера.
Выхаванцы малодшага ўзросту ўспрымаюць гэта як вясёлую гульню, а дзеці старэйшых груп ставяцца ўжо свядома і з поўным разуменнем таго, для чаго яны гэта робяць. У выніку за два месяцы агульнымі намаганнямі ў нашым дзіцячым садзе ўжо сабрана больш за тры мяшкі пластыкавых закрутак. Шляхам перапрацоўкі яны атрымаюць другое жыццё ў выглядзе прадметаў побыту, а атрыманыя сродкі пойдуць на аказанне дапамогі хворым дзецям і дарослым.
Такім простым спосабам мы ўносім свой уклад у выхаванне экалагічных звычак і экалагічную культуру нашых дашкольнікаў, выхоўваем у іх спагадлівасць і дабрыню.
Алена КАРНАЦЭВІЧ,
выхавальнік ясляў-сада № 73 Гродна