Зноў прэстыжная перамога

- 20:46МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

Таленавіты навучэнец Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі – каледжа мастацтваў імя Я.Глебава – Яўген Дудко – зноў у пераможцах прэстыжнага творчага спаборніцтва. Хлопец стаў уладальнікам Гран-пры II Міжнароднага конкурсу юных вакалістаў імя Ф.Шаляпіна.

Конкурс быў арганізаваны Беларускім саюзам музычных дзеячаў пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Сёлета ён аб’яднаў хлопчыкаў і юнакоў ад 9 да 20 гадоў і праводзіўся дыстанцыйна ў два туры.

Канкурэнцыя была высокая, але гэта не стала перашкодай для выхаванца гімназіі – каледжа мастацтваў. Яркія вакальныя даныя, натхнёнае і артыстычнае выкананне конкурснай праграмы прынеслі Ягору 1-е месца ў яго ўзроставай групе і Гран-пры ўсяго конкурсу. Членамі журы адзначаны высокапрафесійная праца выкладчыка Вікторыі Галуза і віртуознае майстэрства канцэртмайстра Ігара Пеганава.

У творчай скарбонцы Ягора гэта далёка не першая перамога. Ён з’яўляецца пераможцам шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных творчых спаборніцтваў.

Гран-пры конкурсу імя Ф.Шаляпіна – гэта таксама вынік трохгадовай працы В.В.Галуза, якая добра вядомая сваімі дасягненнямі ў галіне харавога і вакальнага мастацтва ў Беларусі, краінах блізкага і далёкага замежжа.

Жадаем гэтаму творчаму тандэму далейшых, не менш яркіх перамог!

Выступленне Ягора Дудко можна паглядзець па спасылцы: https://youtu.be/oi3GnRMJRHc

Наталля АЛІСЕЕВА,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
спецыяльнага цыклу Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі
каледжа мастацтваў імя Я.Глебава

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий