Тыдзень энергазберажэння: праекты і конкурсы

- 20:14ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Навучэнцы Іўеўскай сярэдняй школы ведаюць, што энергазберажэнне  гэта не толькі зэканомленыя грошы з сямейнага бюджэту, але і клопат пра тых, каму трэба будзе жыць на Зямлі пасля нас.

У школе на працягу апошніх трох гадоў у рамках праекта “Мы за будучыню нашай планеты” (кіраўнік – настаўнік геаграфіі Ірына Францаўна Дзядуль) праводзяцца акцыі “Батарэйка”, “ПЭТ-бутэльцы – другое жыццё”, “Другое жыццё паперы”, “Эканом электраэнергію”.

Навучэнцы школы прынялі ўдзел у раённым і рэспубліканскім этапах конкурсу малюнкаў “Давайце берагчы ваду разам!”. Была напісана даследчая работа “Як адходы ператварыць у даходы”.

Па выніках конкурсу “Лепшая ўстанова адукацыі Іўеўскага раёна па зборы адпрацаваных элементаў сілкавання”, арганізатарамі якога выступілі Іўеўскае РУП ЖКГ, аддзел адукацыі Іўеўскага райвыканкама, МГА “Экапартнёрства” пры падтрымцы праекта ЕС “Патрэба ў эфектыўным кіраванні жыллёва-камунальнай гаспадаркай” Іўеўская сярэдняя школа заняла трэцяе месца, здаўшы ў 2019 годзе 161 кг батарэек (320г на аднаго навучэнца), у 2020 годзе сабрана каля 80 кг.

Кожны год педагогі, навучэнцы нашай школы паспяхова ўдзельнічаюць у розных намінацыях рэспубліканскага конкурсу “Энергамарафон”, “Энергія і асяроддзе пражывання”.

Актыўным удзельнікам намінацый для педагогаў з’яўляецца настаўнік геаграфіі І.Ф.Дзядуль. Распрацаваны заняткі па энергазберажэнні “Эканом і беражы!”, інтэлектуальная гульня “Энергія і навакольнае асяроддзе”, класная гадзіна, прысвечаная Міжнароднаму дню вады, а праект “Мы за будучыню нашай планеты” адзначаны на раённым і абласным узроўні.

Удзельнічаючы ў намінацыі “Праект практычных мерапрыемстваў па энергазберажэнні” (кіраўнік – настаўнік АБЖ Таццяна Альфрэдаўна Карасёва,) навучэнцы пераканаліся, што можна істотна скараціць расходы энергіі, выкарыстоўваючы парады па энергазберажэнні. На конкурс было прадстаўлена некалькі работ: “Як можна эканоміць энергію і сямейны бюджэт”, “Энергія сыходзіць у трубу”. Навучэнец 6-га класа Ілля Жэбрык стаў аўтарам праекта “Макулатуру збірай – энергію зберагай”.

У намінацыі “Мастацкая работа па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў” навучэнцамі школы створаны відэаролікі: “Дом у цяпле – капейка ў кашальку” (першае месца на раённым этапе і трэцяе месца на абласным этапе конкурсу), “Эканоміць – дык з дзяцінства”, “Хто, калі не мы?”.

У намінацыі “Малюнак і плакат” самай паспяховай і актыўнай стала Аляксандра Грыгарэнка, выпускніца школы. Яе работы заўсёдыбылі лепшымі на раённым этапе конкурсу.

З 9 па 14 лістапада ва ўстанове адукацыі праведзены тыдзень энергазберажэння, у рамках якога прайшлі акцыі, інфармацыйныя і класныя гадзіны “У гасцях у Эканоміка”, “Смеццю – другое жыццё”, “Людзі разам – смецце асобна”, “Эканоміць і берагчы!”, інтэлектуальная гульня для вучняў 9–11 класаў “Энергія і навакольнае асяроддзе”. Навучэнцы 7-х класаў наведалі міні-ГЭС аграгарадка Жамыслаўль. Была арганізавана лектарская група з навучэнцаў 9–11 класаў па пытанняхэнергазберажэння, распрацаваны буклеты “Берагчы энергію можа кожны”, “Каштоўны пластык”, “Як адходы ператварыць у даходы”.

Ірына ДЗЯДУЛЬ,
настаўнік геаграфіі,
Таццяна КАРАСЁВА,
настаўнік АБЖ
Іўеўскай сярэдняй школы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий