Інфармаваны – значыць абаронены

- 17:36ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Штогод да Сусветнага дня барацьбы СА СНІДам у нашай установе праходзіць акцыя “СТОПСНІД”. Мерапрыемствы, якія праводзяцца ў рамках акцыі, нагадваюць навучэнцам школы аграгарадка Пагранічны пра тое, што пытанне павышэння дасведчанасці пра ВІЧ-інфекцыю па-ранейшаму застаецца злабадзённым.

 

Каб прыцягнуць увагу да праблемы захавання здароўя моладзі і падлеткаў, а таксама павысіць узровень інфармаванасці па пытаннях ВІЧ-інфекцыі, у холе школы валанцёры аформілі інфармацыйны стэнд, дзе сабралі найбольш актуальныя звесткі пра праблему. 30 лістапада, напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са СНІДам, у старшых класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны “Роля дзяржавы ў барацьбе са СНІДам”, “Прыярытэты ў сферы аховы здароўя Рэспублікі Беларусь”. А 1 снежня актывам старшакласнікаў арганізавана распаўсюджванне буклетаў “Ведаць, каб жыць” па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі. У завяршэнні дня навучэнцы прынялі ўдзел у флэшмобе “Чырвоная стужка”.

Таццяна ПАЛАНЕЙЧЫК,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
сярэдняй школы аг. Пагранічны
Бераставіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий