Дыплом у скарбонку дэфектолага

- 17:23ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

 

У абласным конкурсе “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт – 2020” настаўнік-дэфектолаг дзіцячага сада № 3 Кармы Наталля Лукьяненка атрымала дыплом трэцяй ступені ў намінацыі “Электронны навучальны модуль для спецыяльнай адукацыі”.

На конкурс быў прадстаўлены электронны дыягнастычны альбом псіхолага-педагагічнага абследавання дзяцей з парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні) ад 5 да 6 гадоў. Ён распрацаваны з мэтай разнастайнасці дыягнастычнага абследавання.

 

Праблемы эфектыўнага навучання дзяцей з цяжкасцямі ў навучанні звязаны з тым, што колькасць такіх дзяцей павялічылася. Калі своечасова не пачаць развіваць псіхічныя функцыі і элементарныя матэматычныя ўяўленні, то паўстануць праблемы пры навучанні ў школе.

Менавіта таму арганізацыя эфектыўнай карэкцыйна-педагагічнай работы немагчымая без правядзення паглыбленага псіхолага-педагагічнага абследавання, накіраванага на выяўленне матэматычных здольнасцей дзіцяці і развіццё яго псіхічных працэсаў.

У распрацаваным электронным дыягнастычным альбоме пяць блокаў: “Увага”, “Памяць”, “Мысленне”, “Фантазія” і “Элементарныя матэматычныя ўяўленні”. У кожным з блокаў размешчаны гульні на развіццё псіхічных працэсаў і элементарных матэматычных уяўленняў у дзяцей з парушэннямі псіхічнага развіцця.

Электронны альбом дазваляе ў лёгкай гульнявой форме правесці абследаванне. Але электронны варыянт нельга выкарыстоўваць на працягу ўсяго абследавання, бо гэта парушае санітарныя правілы і нарматывы. Таму мы зрабілі яшчэ і друкаваны варыянт дыягнастычнага альбома. І зараз пры правядзенні абследавання выкарыстоўваецца як электронны, так і друкаваны варяыянты. Такім чынам не парушаюцца патрабаванні санітарных правілаў і нарматываў.

Наталля ЛУК’ЯНЕНКА,
настаўнік-дэфектолаг
дзіцячага сада №  3 Кармы

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий