Інтэлектуальны вольны час з БРПА

- 13:44ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

5 снежня ў школе № 1 Смаргоні прайшоў першы дружынны этап інтэлектуальна-забаўляльнай гульні БРПА “Піянерскі квіз”. Гульня ўяўляе сабой віктарыну з выкарыстаннем медыя-кантэнту і тэхнічных сродкаў.

Спачатку вучні 7–8-х класаў падзяліліся на дзве каманды, прыдумалі назвы і азнаёміліся з правіламі гульні. У гульню з шасці тураў уступілі каманды “Дружба” і “Каўбаскі”. Кожны раунд складаўся з шасці пытанняў на розныя тэмы: “Піянерскі гексагон”, “Прапампоўка інтэлекту”, “Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся”, “Я ведаю гэты брэнд”, “Грошы не пахнуць”, “Меламанія”. Бліснуць сваімі ведамі ў кожным туры маглі і фанаты Гары Потэра, і футбольныя заўзятары, і знаўцы музыкі, і аматары шопінгу.

   

Найбольшыя эмоцыі выклікаў рызыка-тур з трох пытанняў павышанай складанасці. Удзельнікам неабходна было выбраць колькасць балаў (кошт пытання) і адказаць на пытанне. Калі адказ правільны, каманда атрымлівае балы, у выпадку памылкі – губляе.

Гульня не пакінула раўнадушным ні аднаго ўдзельніка, хлопцы і дзяўчаты балелі за свае каманды, не маглі стрымліваць радасных эмоцый, калі адказвалі правільна, і шчыра засмучаліся, калі памыляліся. Але разам з тым кожны ўдзельнік разумеў, што гэта толькі гульня, таму падчас усяго мерапрыемства захоўваўся дух здаровай канкурэнцыі і добразычлівыя адносіны.

У ходзе гульні ўдзельнікі прадэманстравалі свой інтэлект, эрудыцыю і кемлівасць. У кожным блоку пытанняў упор рабіўся не толькі на веды, але і на логіку. Самыя ўважлівыя часта знаходзілі адказ у самім пытанні.

“Піянерскі квіз” спрыяў папулярызацыі культурна-змястоўнага, інтэлектуальна ўзбагачанага вольнага часу членаў БРПА, павышэнню інтэлектуальнага ўзроўню дзяцей.

Пажадаем нашым вучням поспеху ў наступным туры.

Таццяна ІСТРАЦЬКОВА,
настаўнік рускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 1 Смаргоні

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий