На зімовы стадыён – па здароўе

- 20:31БРЕСТЧИНА, Регионы

 

У рамках дня здароўя ў яслях-садзе № 4 Ганцавічаў адбылася спартыўная забава “Зімовы стадыён” для выхаванцаў малодшых, сярэдніх і старшых груп. Мерапрыемства правялі кіраўнікі фізічнага выхавання Я.С.Бабко і Л.А.Цішчанка.

 

Зіма – гэта выдатны час не толькі для вясёлага адпачынку на заснежанай вуліцы, але і для аздараўлення. Выхаванцы нашага дзіцячага сада вельмі любяць спартыўныя забавы.

Падчас “Зімовага стадыёна” рухавыя гульні і эстафеты захапілі дзяцей так, што яны забыліся пра час. Выхаванцы актыўна ўдзельнічалі ў эстафетах “Снежны ком”, “Не ўпусці сняжок”, “Лыжныя гонкі”, “Хакеісты” і “Санкі”, атрымаўшы ад іх шмат станоўчых эмоцый.

 

Для дзяцей малодшых груп забава праходзіла ў гульнявой форме: “Вясёлы паравоз”, “Замарожу”, “Сняжынкі і вецер” і інш.

Дзякуючы такім мерапрыемствам, педагогі падтрымліваюць у дзяцей цікавасць да заняткаў фізкультурай і фізічных практыкаванняў, змалку фарміруюць асновы здаровага ладу жыцця.

Людміла ЦІШЧАНКА,
кіраўнік фізічнага выхавання
ясляў-сада № 4 Ганцавічаў

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий