Любчанскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці прыняўудзел у раённымнавагоднімшэсці з ДзедамМарозам і Снягуркай, а таксма аглядзе-конкурсе “Дзед Мароз і кампанія 2021”.
Дзед Мароз, Снягурка, Бык – сімвал надыходзячага года – і Пацук–сімвал адыходзячага года – прайшлі тэатралізаваным шэсцем, вітаючы і віншуючы з надыходзячым Новым годам навагрудчан.
Казачныя персанажы са сцэны раённага цэнтра культуры і народнай творчасці прадставілі міні-розыгрыш пад назвай “Насустрач Новаму году або свята, як у казцы”.
Галоўныя героі вясёлых мерапрыемстваў, пераўвасобіўшыся ў казачных герояў, праявілі сябе добрымі артыстамі, паказаўшы сваё творчае майстэрства, артыстызм, запал і арганізатарскія здольнасці.
Нягледзячы на халоднае надвор’е, жыхары Навагрудка і госці горада прыйшлі запаліць галоўную ёлку горада і падтрымалі ўдзельнікаў агляду-конкурсу апладысментамі.
Журы добра ацаніла наша выступленне – у Любчанскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці трэцяе месца сярод каманд раёна.
Л.М.НОВІК,
музычны кіраўнік Любчанскага ДЦРД