Рабіць дзяцей шчаслівымі

- 23:49Без рубрики

 

10 снежня ў сярэдняй школе № 1 Смаргоні прайшло ўрачыстае адкрыццё навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”.

 

Маленькія сняжынкі, фея Шчасця, фея Любові і анёл Дабрыні запалілі ў гэты дзень тры яркія зоркі ў сэрцах кожнага прысутнага. Любоў напаўняе жыццё людзей пяшчотай, Шчасце робіць іх радаснымі, а Дабрыня дапамагае пераадольваць усе перашкоды.

Дзяцей і настаўнікаў прывітала дырэктар школы Аксана Дунай. Яна павіншавала ўсіх, хто прыйшоў сюды з жаданнем рабіць дабро. Дырэктар павесіла на ёлку сімвалічную зорку Дабрыні, скончыўшы сваё выступленне словамі: “Чым менш застанецца на зямлі абыякавых людзей, тым шчаслівей будуць дзеці”.

 

Да мерапрыемства далучыліся і члены валанцёрскага атрада “Адкрытыя сэрцы”. Яны падрыхтавалі ёлку жаданняў, на якой сабраны пажаданні дзяцей, якія апынуліся ў складаным жыццёвым становішчы. Павіншаваць, падтрымаць іх маральна і матэрыяльна змогуць усе жадаючыя на працягу месяца, пакуль будзе доўжыцца акцыя “Нашы дзеці”.

Таццяна ІСТРАЦЬКОВА,
настаўнік рускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 1 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий