Ненарматыўная лексіка і здароўе

- 16:59ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Жыццё цяпер такое, што мат гучыць практычна ўсюды, нават у тых месцах, з якімі ён несумяшчальны – у навучальных установах, у сямейным коле, у грамадскіх месцах. Мы звучнямі 7 “Бкласса вырашылі даведацца, што пра гэта кажуць навука і царква.

Самым галоўным і навукова даказаным з’яўляецца тое, што нецэнзурныя словы небяспечныя для здароўя, яны не толькі зніжаюць інтэлект, правакуюць злачынствы, рабуюць людзей духоўна, зневажаюць і абражаюць, але і, убіраючы слоўны бруд, калечаць чалавечыя лёсы, прыводзяць да заўчаснагастарэння.

Група навукоўцаў пад кіраўніцтвам кандыдата біялагічных навук П.П.Гараева прыйшла да высновы, што з дапамогай слоўных вобразаў чалавек стварае або разбурае свой генетычны апарат. Даследчыкі паказалі, што лаянкавыя словы быццам бы ўзрываюцца ў генетычным апараце чалавека, выклікаючы мутацыі, якія з кожным пакаленнем вядуць да выраджэння чалавека.

Навучэнцам было важна пачуць таксама словы протаіерэя Анатоля Герасімука пра пазіцыю Праваслаўнай Царквы ў дачыненні да ненарматыўнай лексікі. У сваім выступе святар адзначыў, што найважнейшая здольнасць чалавека, якая робіць яго чалавекам, узвышае яго над жывёльным светам, – гэта здольнасць валодаць словам. У праваслаўным багаслоўі прадстаўнікоў жывёльнага свету называюць бязмоўнымі істотамі ў параўнанні з чалавекам. Мова ў чалавечым грамадстве з’яўляецца асновай праявы як асобнай чалавечай асобы, так і ўсяго сацыяльнага жыцця. Чым дасканалей мова, тым вышэй узровень культуры і развіцця народа.

Анатолій Герасімук даў парады тым, хто хоча пазбавіцца ад ненарматыўнай лексікі. Ён адзначыў, што самае галоўнае – мець жаданне выправіцца, пазбавіцца ад благіх звычак.

Людміла МАЛУХА,
класны кіраўнік 7 “Б” класа
гімназіі № 1 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий