Штогод напярэдадні зімовых святаў Хвінявіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа ўдзельнічае ў рэспубліканскай дабрачыннай навагодняй акцыі “Нашы дзеці”, дзякуючы якой ні адно дзіця нашай краіны не застанецца па-за ўвагай. Дапамогу, увагу, цеплыню і радасць асабліва адчуюць дзеціса шматдзетных, апякунскіх і прыёмных сем’яў.
Старт дабрачыннай акцыі ў нашай установе дадзены 10 снежня. Пра яе адкрыццё абвясцілі Дзед Мароз са Снягуркай. Дырэктар школы І.І.Орсік павіншавала хлопчыкаў і дзяўчынак з пачаткам добрых спраў і паведаміла, што дарослыя падрыхтавалі шэраг цікавых, яркіх святочных мерапрыемстваў. Ірына Іванаўна выказала надзею, што акцыя прынясе шмат радасных падзей, добрага настрою і ўсмешак кожнаму дзіцяці.
Прадоўжыцца рэспубліканскае мерапрыемства да 10 студзеня 2021 года. За час правядзення навучэнцы прымуць удзел у акцыях “З Новым годам” (павіншуюць адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян), “Навагодняя паштоўка”, “Цуды на Каляды”, у рабоце “Майстэрні Дзеда Мароза”. Для навучэнцаў і выхавальнікаў дашкольнай адукацыі пройдуць навагоднія ранішнікі “У гасцях у казкі” і навагодні вечар “Новы год да нас імчыцца”. Лепшыя навучэнцы школы, пераможцы конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў будуць запрошаны на раённую дабрачынную ёлку.
Анастасія РАГОЙЖА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна