Дзеці вучацца клапаціцца пра птушак

- 17:36ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 У выхаванацаў Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы ёсць добрая традыцыя – акцыя “Пакарміце птушак зімой”, якая праводзіцца для таго, каб дапамагчы зімуючым птушкам перажыць халодны перыяд і прыцягнуць увагу дзяцей і бацькоў да лёсу птушак.

Такая праца спрыяе развіццю пазнавальнай актыўнасці, маральнага самапазнання дзіцяці сродкамі экалагічнай адукацыі і з’яўляецца цудоўнай магчымасцю праявіць спачуванне і дабрыню. Дзеці праз гутаркі, пазнавальныя заняткі і назіранні даведваюцца пра розныя віды птушак сваёй мясцовасці, пазнаюць характэрныя асаблівасці знешняга выгляду, паводзін. Вучацца клапаціцца пра птушак, адчуваюць радасць ад усведамлення таго, што, пакарміўшы, можна выратаваць іх ад згубы.

У рамках рэалізацыі акцыі бацькі разам з дзецьмі вырабілі з непрыдатнага матэрыялу кармушкі. Фантазіі не было межаў! Усе кармушкі атрымаліся арыгінальнымі і прыгожымі. І галоўнае – зробленыя з душой і цяплом.

Гэтыя кармушкі развесілі насупраць вокнаў групы. І кожны дзень дзеці з захапленнем назіраюць з акна або на прагулцы, як птушкі прылятаюць у нашу “птушыную сталовую”. Колькі радасці і пяшчоты можна пачуць у шчаслівых галасах:

–Глядзіце, сінічкі прыляцелі!
–Якія яны маленькія прыгажуні!
–А вось верабейчык!
–Прылятайце заўтра, я прынясу вам булачку…

Прыемна, што ў кожнага ёсць жаданне дапамагчы зімуючым птушкам.

Вольга ЭЛЬЯШЭВІЧ,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці
Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы
Бераставіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий