- Навагодняя пошта

Рыхтуемся да сустрэчы Новага года

 

Хвалюючая атмасфера чакання навагодніх цудаў кожны год урываецца ў жыццё дзіцячага сада № 34 Ліды разам з першымі днямі снежня.

 

Больш за ўсіх рыхтуюцца да гэтай доўгачаканай сустрэчы дзеці. Яны развучваюць вершы, песні, танцы, рыхтуюць падарункі, паштоўкі. Напярэдадні свята супрацоўнікі ўстановы сумесна з дзецьмі ўпрыгожваюць памяшканні і тэрыторыю дзіцячага сада. Размаляваныя ўзоры, сілуэтныя вобразы з паперы з казачнымі персанажамі і навагоднімі сюжэтамі ўпрыгожваюць вокны. У агульны інтэр’ер групавых памяшканняў гарманічна ўпісваюцца ёлкі. Яны дэкараваныя шарамі, навагоднімі каралямі і мішурой. Аформленыя холы і фотазоны, працуе пошта Дзеда Мароза.

Асаблівую ўвагу супрацоўнікі ўстановы надалі афармленню музычнай залы, бо менавіта тут на цэлы тыдзень паселіцца навагодняя казка, якая радуе і дзівіць малых цудамі. Гэта і маляўнічыя зімовыя пейзажы, і казачны і таямнічы лес, і лясныя жыхары.

 

Значнае месца ў падрыхтоўцы да Новага года і ўбранні дзіцячага сада адводзіцца вырабам, зробленым бацькамі сумесна з дзецьмі. Сёлета тэматычная выстава атрымала назву “Экаёлка”. Бацькі і дзеці становяцца творцамі і мастакамі, радуюць усіх сваім майстэрствам, далучаючыся да сумеснай творчасці.

Навагодняя атмасфера адчуваецца і на тэрыторыі ўсёй установы. Вуліца прыбрана самым простым і не патрабуючым затрат спосабам: кусты і дрэвы заігралі гірляндамі, самаробнымі цацкамі. Радуюць вока аўтарскія кампазіцыі педагогаў.

Ірына КЛІМОВІЧ,
выхавальнік ясляў-сада  №  34 Ліды

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий