Цацкі на ялінку з цеста

- 7:10Без рубрики

 

Набліжаюцца чароўныя святы Калядаў і Новага года. Каб добра падрыхтавацца да свят, трэба апрануць лясных прыгажунь у бліскучыя ўборы. Але найлепей зладзіць упрыгожванні сваімі рукамі, каб захаваць у вырабах цеплыню сэрца і далоняў. Менавіта для гэтага мы і сабраліся з вучнямі 1 “А” і “Б” класаў сярэдняй школы № 36 Гродна з польскай мовай навучання на сумесную працу.

     

Мы вырашылі, што будзем рабіць цацкі на ялінку з салёнага цеста ці крухмальна-содавай масы. Гэта даступныя для ўсіх матэрыялы, якія можна падрыхтаваць дома загадзя. Акрамя таго, праца з цестам мае рэлаксацыйныя ўласцівасці, дапамагае адпачыць напружаным пасля ўрокаў дзіцячым вачам і рукам. Першакласнікі маглі выбіраць – карыстацца гатовымі формамі для печыва, ці самастойна выразаць уласныя фігуркі з цеста.

Для аздаблення вырабаў вучні выкарыстоўвалі рэльефныя гузікі, зубачысткі, бісер. Кожны хацеў зрабіць некалькі цацак, пры гэтым каб ўсе яны адрозніваліся адна ад другой. Першакласнікі з натхненнем стваралі свае святочныя аздобы. Час ў творчасці мінуў непрыкметна. Дзецям вельм спадабалася працаваць з цестам, таму мы працягвалі працуі ўнаступныя дні. 

А.М.ПЕРАСАЛЯК,
выхавальнік групы падоўжанага дня
сярэдняй школы № 36 Гродна
з польскай мовай навучання

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий