22 снежня адбыўся адзіны дзень інфармавання для навучэнцаў 8–11-х класаў Вензавецкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ. “Я родным краем ганаруся і ведаю – я не адзін” – так гучала тэма чарговага дня інфармавання.
Ролю мадэратара выконвала класны кіраўнік 10-га класа Алена Шымко. Ініцыятыўная группа навучэнцаў раскрыла змест інфармацыйных блокаў “Дасягненні суверэннай Беларусі ў розных сферах грамадскага жыцця” і “Марафон добрых спраў – наш уклад у развіццё малой радзімы”, выкарыстоўваючы мультымедыйную прэзентацыю, падрыхтаваную Нацыянальным інстытутам адукацыі.
Актыўна праявіла сябе і творчая група з ліку навучэнцаў, якія выказвалі свае меркаванні, а таксама забяспечылі па выніках працы сесіі наяўнасць дзіцячых ініцыятыў па пазначаных пытаннях.
У рамках мерапрыемства навучэнцы абмяркоўвалі дасягненні суверэннай Беларусі ў розных сферах грамадскага жыцця, у тым ліку дасягненні за 2018–2020 гг., якія прайшлі ў Беларусі пад знакам Года малой радзімы. “Малая радзіма для мяне – гэта прырода вакол нас, сям’я, дом, школа, гэта памятныя месцы Дзятлаўскага раёна, гістарычныя і культурныя цэнтры, прадпрыемствы, якія працуюць на тэрыторыі раёна і, вядома, людзі”, – адзначыў навучэнец 11-га класа Мікіта Лукашэвіч. Удзельнікі снежаньскай сесіі таксама вызначылі, якіх поспехаў дасягнуў аграгарадок Вензавец, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць за 2018–2020 гады.
У рамках знаёмства з блокам “Марафон добрых спраў – наш уклад у развіццё малой радзімы” і яго наступнага абмеркавання навучэнцы прааналізавалі многія рэалізаваныя маладзёжныя праекты БРСМ, накіраваныя на развіццё малой радзімы, захаванне традыцый, фарміраванне грамадзянскай актыўнасці.
Па выніках працы сесіі “Школы актыўнага грамадзяніна” творчай групай навучэнцаў было прынята рашэнне правесці конкурс эсэ “Якія сацыяльныя ролі я выконваю і што магу зрабіць для свайго роднага краю?”
Аксана РОЎБА,
класны кіраўнік 8-га класа
Вензавецкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна