- Навагодняя пошта

Чароўны Новы год

 

Новы год самае казачнае свята. Менавіта гэты час лічаць поўным цудаў і чараўніцтва. Штогод навучэнцы Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы ўдзельнічаюць у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”. Гэты год не стаў выключэннем. 

Кожны дзень навучэнцы прыходзілі да пункта збору падарункаў з невялікімі прэзентамі: прыносілі алоўкі, альбомы для малявання, цацкі. Кожны хлопчык і кожная дзяўчынка хацелі выступіць маленькімі чараўнікамі і падарыць нешта ад сябе.

18 снежня старшакласнікі ў навагодніх касцюмах з цёплымі словамі і падарункамі завіталі ў цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Вялікай Бераставіцы. Навагоднія героі ўручылі дзецям падарункі, прапанавалі паспяваць разам песні пра Новы год.

Рэспубліканская дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” дапамагла запаліць іскрынкі дабра ў сэрцах не толькі навучэнцаў нашай школы, але і дзяцей усёй рэспублікі.

Святлана ВОЙШЭЛЬ,
класны кіраўнік 9-га класа
Пархімаўскага ясляў-сада
базавай школы
Бераставіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий