Узнагароды лепшым прадстаўнікам зэльвенскай моладзі

- 9:06ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У рамках акцыі “Нашы дзеці” адбылася 15-я сустрэча старшыні Зэльвенскага райвыканкама Дзяніса Альшэўскага і начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Святланы Жабрак з адоранымі вучнямі школы, якія дасягнулі перамог на абласным узроўні.

Падзячным пісьмом старшыні райвыканкама і грашовай прэміяй былі ўзнагароджаны прызёр спартакіяды школьнікаў Гродзенскай вобласці па лёгкай атлетыцы, прызёр абласнога конкурса сачыненняў “Стерыятыпы мужнасці і жаноцкасці ў сучасным грамадстве” Мілана Кашчыц, прызёр спартакіяды школьнікаў Гродзенскай вобласці па лёгкай атлетыцы Мікіта Мінаш, прызёр першынстваў Гродзенскай вобласці па лёгкай атлетыцы Дзямід Свістун. А таксама пераможца абласнога конкурсу сачыненняў, эсэ “OPEN AIR ЛЕТО 2020”, прызёр абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу-выставы “Юннат-2020” і абласнога этапа конкурсу “Букет бяспекі” Марта Карпей, прызёр абласнога этапа конкурсу “Букет бяспекі” Кацярына Каспярэц, прызёры абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу “Падарожжа па малой Радзіме” Карына Кароль, Караліна Рачок, Ангеліна Чура, Рыта Рудая, Карына Сцепанчук.

Віншуючы дзяцей, Дзяніс Аляксандравіч выказаў спадзяванне, што такіх перамог у жыцці школьнікаў будзе шмат, а сённяшнія – гэта толькі пачатак бліскучага шляху да яшчэ большых вяршынь.

Вольга НАРУШ,
намеснік дырэктара
Князеўскай сярэдняй школы
Зэльвенскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий