Пазнавальна-займальная віктарына для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту «Глушэц – лясная птушка года»

- 18:27Дошкольное образование. Идеи

 

Таццяна КРАСОЎСКАЯ,
выхавальнік-метадыст
ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 58 Гродна»

 

 

 

Мэта: фарміраваць уяўленне дзяцей пра лясных курыных птушак – глушцоў; іх знешні выгляд, асяроддзе і ўмовы пражыванняў лясах; харчаваннеў залежнасці ад пары года; развіваць у дзяцей творчыя здольнасці; замацоўваць уменне карыстацца нажніцамі, клеем і пэндзлікам; выхоўваць цікавасць і добразычлівыя адносіны да лясных крылатых жыхароў, выклікаць імкненне берагчы і клапаціцца пражывую прыроду.

 

Заданне № 1. Знайдзі падабенствы

Паглядзі ўважліва на малюнкі індыка і глушца. Знайдзі 5 падабенстваў.

Правільныя адказы:

1) вельмі падобны знешні выгляд;
2) вялікі памер;
3) хвост пышны, падобны на веер;
4) барада пад дзюбай;
5) пер’е на хвасце з белымі крапінамі.

 

Заданне № 2. Пазнай па малюнку

Паглядзі на малюнкі і адкажы на пытанне, на малюнку пад якім нумарам самка глушца?

                         № 1                                                       № 2

Самцы адрозніваюцца ад самак бліскучай чорна-зялёнай расфарбоўкай. Самка меншага памеру і афарбаваная пад колер лісця і зямлі. Такая афарбоўка асабліва патрэбна ёй для маскіроўкі падчас наседжвання яек. Гэтыя птушкі жывуць і гняздуюцца ў іглічных лясах паблізу мохавых балот.

 

Заданне № 3. Прыдумай апісальны расказ пра глушца па малюнку

 

Як прыклад прапануем узор апавядання:

Гэта птушка – глушэц. У яе ёсць тулава шэрага колеру з зеленаватым адлівам і чырванавата-карычневымі верхнімі крыламі. Ёсць галава, на ёй – два вока, кожнае акружана чырвоным кальцом, дзюба светла-жоўтага колеру і “барада”. Яшчэ глушэц мае моцныя лапы і вялікі хвост, які падобны на веер.

 

Заданне № 4. Прачытай казку Э.Шыма “Сарока і глушэц”

Калі ты прачытаеш казку з сябрамі па ролях, то даведаешся, чаму людзі далі глушцу такое імя.

Сарока: Глушэц, паляўнічы ідзе!
Глушэц: Тэке-тэке-тэку…
Сарока: Глушэц, чуеш? Аглух, ці што?
Глушэц: Тэке-тэке-бачу… Ась? Чаго? Я ж калі спяваю, не чую…
Сарока: Паляўнічы, кажу, ідзе!
Глушэц: Дзякуй, сарока, выручыла. А то спета была б мая песенька.

 

Заданне № 5. Пасялі глушца на дрэва

Злучы лініяй глушца і дрэва, на якім пераважна ён жыве.

   

           

                       Клён                                                      Дуб

             

                             Сасна                                            Ёлка

 

Заданне № 6. Чым харчуецца глушэц?

Правядзі лініі ад глушца да ежы, якой харчуецца птушка ў розныя поры года.

 

                Рабіна                              Бусніцы                   Зерне

 

               Семечкі                                                             Чарніцы

               

                         Павук                                    Сасновая ігліца

 

Заданне № 7. Хто ў каго?

Паглядзі на малюнкі і назаві правільна птушанят лясных птушак (у множным ліку).

  1. У савы…(савяняты)         2. У глушыцы…(глушаняты)

       

3. У салаўіхі…(салаўяты)         4. У цяцеркі…(цецераняты)

 

 

Заданне № 8. Крыжаванка “Птушка года– 2020”

Калі ты разгадаеш крыжаванку, то даведаешся, як называецца птушка года – 2020 у Беларусі.

 

     1 Як называецца чалавек, які займаецца вывучэннем птушак? (Арнітолаг)

     2 Назаві матэрыял, які падлягае другаснай перапрацоўцы. (Пластык)

     3 Назаві жывёлу, якая занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі. (Зубр)

     4 Назаві насякомае, якое з’яўляецца санітарам лесу. (Мурашка)

     5 Закончы сказ: “Здай макулатуру – выратуй… (Дрэва)

     6 Назаві лясныя ягады, якія паспяваюць у чэрвені. (Суніцы)

 

Заданне № 9. Зрабі глушца сваімі рукамі

Этапы канструявання

1 Ліст паперы (А4) складваем уздоўж папалам і разразаем па лініі загібу так, каб атрымалася два прамавугольнікі.

2 З аднаго прамавугольніка робім цыліндр (склеіваем дзве стараны прамавугольніка) – гэта тулава птушкі;

3 Загатоўкі галавы, крылаў, лап птушкі прыклеіваем да цыліндру (тулава) з двух бакоў;

4 Другі прамавугольнік складваем “гармонікам”, атрымліваецца веер – гэта хвост глушца.

 

5 Хвост прыклеіваем да цыліндра (тулава).

 

6  На хвасце і крылах белай фарбай малюем кропкі і хвалістыя лініі.

 

 

Заданне № 10. Плакат “Абаронім птушак разам”

Калі ты выканаў усе заданні віктарыны, паспрабуй самастойна або з дапамогай дарослых распрацаваць плакат на тэму “Абаронім птушак разам”. Як прыклад, прапануем плакат Вольгі Кургун.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий