Я здымаю кіно

- 9:20ВИТЕБЩИНА, Регионы

 

У сёмы раз у снежні 2020 года на Полацкай зямлі прайшоў Рэспубліканскі конкурс  аматарскага кіно імя Юрыя Тарыча “Я здымаю кіно”. І гэта ўжо смела можна назваць традыцыяй нашага горада.

Полаччына на працягу ўсёй сваёй гісторыі была багатая таленавітымі людзьмі. Адзін з іх – Юрый Тарыч – выдатны рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў. Ён быў, безумоўна, буйной постаццю беларускага кіно 20-х гадоў ХХ стагоддзя і значна апярэдзіў у сваёй творчасці многіх сучаснікаў. Новае пакаленне дзяцей і моладзі працягвае слаўную традыцыю нашага земляка.

У рэспубліканскім конкурсе прынялі ўдзел дзевяць устаноў адукацыі Полацкага раёна, было прадстаўлена чатырнаццаць работ, з іх – восем работ ад Полацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі.

 

Па рашэнні журы ў катэгорыі “Дэбют” пераможцамі і прызёрамі сталі: у намінацыі “Дакументальны фільм” – творчая група аддзела турызму і актыўнага адпачынку ПРЦДіМ (дыплом I ступені, відэаролік “Вандроўка з Хруцкім. За гранню бачнага”), маладзёжны парламент пры ПРЦДіМ (дыплом II ступені, відэаролік “Полацк памятае”); у намінацыі “Анімацыя” – творчая група сярэдняй школы № 16 Полацка (Гран-пры, відэаролік “Пластылінавы мультфільм”); у намінацыі “Малая Радзіма” – навучэнец базавай школы № 5 Полацка Антон Ласкуноў (дыплом I ступені, відэаролік “Гэта нашы гарады. Гэта Полацк”); у намінацыі “Тэматычная праграма” – відэастудыя “Партал ТВ” Полацкай дзяржаўнай гімназіі № 2 (дыплом II ступені, відэаролік “Піянер FM”); у намінацыі “75-годдзю Перамогі прысвячаецца” – творчая група базавай школы № 9 імя А.С.Пушкіна Полацка (дыплом III ступені, відэаролік “Гартаючы стары альбом”); у намінацыі “Удалы дэбют” спецыяльным дыпломам адзначана навучэнка сярэдняй школы № 8 Полацка Дар’я Рэмень за відэаролік “Свой погляд”).

У катэгорыі “Аматар” дыпломам II ступені ў намінацыі “Неігравы (дакументальны) фільм” узнагароджаны навучэнец студыі журналістыкі “Медыя-Мікс” ПРЦДіМ Іван Зелянко за фільм “Полацкая свістулька”). Віншуем пераможцаў і прызёраў! Поспехаў і новых здзяйсненняў!

Наталля ЯРМАК,
метадыст аддзела інавацыйнай і тэхнічнай творчасці
Полацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі

Фота Наталлі Сляпцовай

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий